§ 38. Радыеактыўнасць

Практыкаванне 24

1. Ядро торыю  ператварылася ў ядро радыю Якую часціцу выпусціла ядро торыю?
2. Пакажыце, што самаадвольны распад  немагчымы, паколькі ў гэтым выпадку парушаўся б закон захавання энергіі.
3. Пакажыце, што ядро нукліда берылію   нестабільнае і можа распасціся на дзве α-часціцы.
4. Пры бамбардзіроўцы нукліда алюмінію  α-часціцамі атрым­ліваецца радыеактыўны нуклід фосфару  ядро якога затым распадаецца з вылучэннем пазітрона (). Запішыце ўраўненні абе­дзвюх рэакцый.
5. Ядро кіслароду   зведвае β-распад. Запішыце ўраўненне рэакцыі.
6. Ядро палонію  зведвае α-распад. Запішыце ўраўненне рэакцыі.
7. Ці стабільнае ядро нукліда вугляроду   адносна распаду на тры α-часціцы? Адказ абгрунтуйце.
8. Пры бамбардзіроўцы ядзер жалеза  нейтронамі ўтвараецца  -радыеактыўны нуклід марганца з масавым лікам А = 56. Запішыце ўраўненне рэакцыі атрымання штучнага марганца і рэакцыю -распаду, што адбываецца.
9. Пры бамбардзіроўцы ядзер нукліда азоту  нейтронамі атрымліваюцца ядры нукліда вугляроду , якія аказваюцца -радыеактыўными. Запішыце ўраўненні абедзвюх рэакцый.
10. Якая часціца выклікае ядзерную рэакцыю , ?
11. Вызначыце ядро, з якога атрымаўся палоній  пасля двух паслядоўных α-распадаў.
12. Вызначыце ядро, з якога атрымаўся свінец  пасля васьмі α-распадаў і шасці -распадаў.