§ 38. Радыеактыўнасць

Пытаннi да параграфу

1. Што называюць радыеактыўнасцю? Якія эксперыментальныя даныя сведчаць аб тым, што радыеактыўнасць — ядзерны працэс?
2. Якія нукліды называюць стабільнымі, а якія — радыеактыўнымі?
3. Пералічыце ўласцівасці і растлумачце прыроду α-, β- і γ-выпраменьвання. 
4. Якое з трох тыпаў выпраменьванняў (α, β або γ) мае найбольшую пра­ні­кальную здольнасць?
5. Сфармулюйце і запішыце правілы зрушэння для α- і β-распаду. Ахарактарызуйце іх асаблівасці.
6. Ахарактарызуйце асаблівасці γ-выпраменьвання.
7. Ці можа адно і тое ж радыеактыўнае ядро адначасова выпраменьваць α- і β-часціцы?
8. Якія з законаў захавання выконваюцца пры радыеактыўных ператварэннях?
9. Якое з ядзер , ,  самае стабільнае і чаму?
10. Чаму штучныя радыеактыўныя ізатопы рэдка сустракаюццца ў прыродзе?