§ 35. Пратонна-нейтронная мадэль будовы ядра атама

Пытаннi да параграфу

1. Калі і кім былі адкрыты пратон і нейтрон?
2. У чым сутнасць пратонна-нейтроннай мадэлі атамнага ядра?
3. Чаму роўны зарад і маса пратона?
4. Што вызначае атамны нумар хімічнага элемента ў перыядычнай сістэме элементаў Мендзялеева?
5. Што вызначае масавы лік атамнага ядра? Зарадавы лік?
6. Як у ядзернай фізіцы абазначаецца любы хімічны элемент?
7. Якія нукліды абазначаны сімваламі X: 

а) ; б) ; в) ?

8. Што называюць ізатопамі хімічнага элемента? Што агульнага ў розных ізатопаў аднаго і таго ж хімічнага элемента? Чым яны адрозніваюцца?
9. Як называецца лік нуклонаў у ядры?
10. Якія сілы дзейнічаюць паміж нуклонамі ў атамных ядрах?
11. Якімі ўласцівасцямі валодаюць ядзерныя сілы?