§ 31. Квантавыя пастулаты Бора

Практыкаванне 20

1.Колькі розных квантаў святла N можа выпусціць узбуджаны атам вадароду, калі ён знаходзіцца на чацвёртым энергетычным узроўні?
2. Атам вадароду перайшоў з чацвёртага энергетычнага ўзроўню (n = 4) на другі (k = 2). Як пры гэтым змянілася энергія атама?
3. Вызначыце, зыходзячы з прадстаўленай энергетычнай дыяграмы (мал. 198), які з пераходаў адпавядае:
а) выпраменьванню фатона максімальнай энергіі;
б) паглынанню фатона максімальнай энергіі.


4. Вызначыце змяненне энергіі электрона ў атаме вадароду, калі атам выпраменьвае фатон, даўжыня хвалі якога  λ = 486нм.
5. Вызначыце мінімальную энергію, якую неабходна надаць электрону, што знаходзіцца ў асноўным стане ў атаме вадароду, каб яго спектр выпраменьвання змяшчаў толькі тры спектральныя лініі.
6. Вызначыце даўжыню хвалі выпраменьвання, якое можа выклікаць іанізацыю атама: а) літыю  б) серабра  в) калію 

7. Вызначыце частату ν паглынутага кванта святла, неабходную для таго, каб атам вадароду з  электронам, што знаходзіцца на чацвёртай арбіце, мог іанізавацца.
8.Электрон у няўзбуджаным атаме вадароду атрымаў энергію . Вызначыце: а) частату паглынутага кванта; б) энергетычны ўзровень, на які ён перайшоў; в) радыус r новай арбіты; г) колькасць N ліній, якія можна будзе ўбачыць у спектры выпраменьвання пры пераходзе на больш нізкія энергетычныя ўзроўні. Прыняць энергію асноўнага стану атама вадароду , радыус першай арбіты .
9. Электрон у мадэлі атама вадароду паводле Бора рухаецца па кругавой арбіце радыусам . Якую энергію Е павінен паглынуць атам, каб радыус арбіты электрона павялічыўся ў  разы?
10. Разлічыце радыус трэцяй і трохсотай арбіт электрона ў атаме вадароду ў рамках мадэлі Бора.
11. Вызначыце квантавы лік n і энергію E атама вадароду, калі б ён ва ўзбуджаным стане меў радыус .
12. Вызначыце адносіну модулей электрычнай і гравітацыйнай сіл, дзеючых на электрон у атаме вадароду.
13. Вызначыце радыус першай бораўскай арбіты электрона ў атаме вадароду, калі б электрон у атаме быў звязаны з пратонам не электрычнай, а гравітацыйнай сілай.
14. Знайдзіце адноснае памяншэнне масы  атама вадароду пры пераходзе электрона з энергетычнага ўзроўню  у асноўны стан на энергетычны ўзровень ?
15. Пратон, які ляціць са скорасцю, модуль якой , сутыкаецца з няўзбуджаным атамам вадароду ў стане спакою. Пасля сутыкнення пратон ляціць са скорасцю, модуль якой , у тым жа напрамку, а атам пераходзіць ва ўзбуджаны стан. Вызначыце даўжыню хвалі  выпраменьвання, якое можа выпусціць атам пры пераходзе ў асноўны стан. (Розніцу мас пратона і атама вадароду не ўлічваць.)