§ 31. Квантавыя пастулаты Бора

Пытаннi да параграфу

1. Што прапанаваў Бор для тлумачэння стабільнасці атама?
2. Сфармулюйце першы пастулат Бора — пастулат стацыянарных станаў.
3. Сфармулюйце і запішыце правіла частот — другі пастулат Бора.
4. Запішыце ўмову квантавання стацыянарных кругавых арбіт электронаў.
5. Чым адрозніваецца атам, які знаходзіцца ў асноўным стане, ад атама, які знаходзіцца ва ўзбуджаным стане?
6. Куды «знікае» энергія пры пераходзе электрона са стану з большай энергіяй у стан з меншай энергіяй?
7. Ці нерухомы электрон у асноўным стане атама вадароду ў мадэлі Бора?
8. Якая сіла ўтрымлівае электроны на арбітах у ядзернай мадэлі атама?
9. Чаму пры наяўнасці ў атаме вадароду ўсяго аднаго электрона ў спектры атама вадароду назіраецца шмат ліній?