§ 30. З’явы, якія пацвярджаюць складаную будову атама. Ядзерная мадэль атама

Пытаннi да параграфу

1. Растлумачце сутнасць мадэлі атама Томсана.
2. Растлумачце схему эксперыментаў Рэзерфарда па рассеянні α-часціц.
3. Чаму фольга ў эксперыментах Рэзерфарда павінна быць найтанчэйшай?
4. Растлумачце прычыну рассейвання a-часціц атамамі рэчыва.
5. Сфармулюйце асноўныя палажэнні ядзернай мадэлі атама.
6. Пакажыце схематычна відарыс ядзернай мадэлі атама.
7. Чаму ядзерную мадэль атама называюць таксама планетарнай? Якія элементы мадэлі з’яўляюцца аналагамі планет?
8. Якія супярэчнасці ўзнікаюць пры тлумачэнні працэсаў выпраменьвання энергіі атамамі на падставе класічнай механікі і электрадынамікі пры выкарыстанні ядзернай мадэлі атама?
9. Вызначыце поўны зарад усіх электронаў у атаме: а) вугляроду; б) кіслароду; в) жалеза.
10. Вызначыце хімічны элемент, поўны зарад ядра атама якога роўны:

а) begin mathsize 20px style q space equals space 4 comma 80 space times space 10 to the power of negative 19 end exponent space Кл end style ; б) begin mathsize 20px style q space equals space 9 comma 60 space times space 10 to the power of negative 19 end exponent space Кл end style;  в) begin mathsize 20px style q space equals space 15 comma 2 space times space 10 to the power of negative 19 end exponent space Кл end style.