§ 27. Фотаэфект. Эксперыментальныя законы знешняга фотаэфекту. Квантавая гіпотэза Планка

Пытаннi да параграфу

1. У чым заключаецца сутнасць з’явы знешняга фотаэфекту? Унутранага фотаэфекту?
2. Калі і кім была адкрыта з’ява знешняга фотаэфекту?
3. Намалюйце схему эксперыментальнай устаноўкі Сталетава і растлумачце сутнасць зробленых ім эксперыментаў.
4. Растлумачце асаблівасці вольт-ампернай характарыстыкі фотаэфекту.
5. Сфармулюйце эксперыментальныя законы фотаэфекту. Якія з іх немагчыма растлумачыць з пункту гледжання хвалевай тэорыі святла?
6. У чым заключаецца гіпотэза Планка?
7. Запішыце прыбліжанае значэнне пастаяннай Планка.
8. Выкарыстаўшы заканамернасці з’явы рэзанансу, растлумачце, чаму згодна з хвалевай тэорыяй святла павелічэнне (памяншэнне) частаты падаючага выпраменьвання павінна прыводзіць да павелічэння (памяншэння) сілы фотатоку.