§ 20-1. Дысперсія святла. Спектр. Спектральныя прыборы

Пытанні да параграфу

1.  Што называюць спектрам? Што такое дысперсія святла?
2.  Чаму шкляная прызма раскладае пучок белага святла ў спектр?
3.  Якія прыборы выкарыстоўваюцца для назірання і рэгістрацыі спектраў?
4.  Якія прызначэнне, будова і прынцып працы спектральных прыбораў?
5.  Чаму ў спектраскапіі лепш выкарыстоўваць дыфракцыйную рашотку, а не прызму?
6.  Вызначыце найменшую даўжыню светлавой хвалі, якая ўспрымаецца вокам чалавека, калі яе частата ν = 4,0 · 1014 Гц. Якога колеру будуць гэтыя прамені?
7.  Чым будуць адрознівацца спектры, атрыманыя ад адной і той жа крыніцы выпраменьвання пры дапамозе дыфракцыйнай рашоткі і прызмы?
8.   Чаму асветлены слуп дыму на цёмным фоне здаецца сіняватым, а на фоне светлага неба — жоўтым або чырвоным?
9.  Чаму ў яснае надвор'е зімой цені дрэў на снезе маюць блакітнаватае адценне?
10.Якім чынам з набору колераў можна атрымаць белае святло?
11.Якога колеру будуць літары, напісаныя на аркушы паперы зялёнай ручкай, калі разглядаць іх праз чырвонае шкло?