§ 18. Увагнутыя і выпуклыя сферычныя люстры. Пабудова відарысаў

Прыклад рашэння задачы

Пры дапамозе сферычнага люстра атрыманы відарыс  прадмета AB (мал. 122). Вызначыце пабудовай становішча і фокус люстра. Устанавіце таксама тып люстра (увагнутае ці выпуклае). Вядома, што ВВ1 — аптычная вось люстра

Решение

Як бачна з малюнка 123, відарыс  прадмета A1B1  з’яўляецца адваротным і сапраўдным. Значыць, люстра з’яўляецца ўвагнутым, паколькі толькі ўвагнутае люстра дае сапраўдны відарыс. Злучым прамой лініяй пункты A і А1. Пункт O перасячэння прамых  і  з’яўляецца цэнтрам крывізны сферычнага люстра. Адаб’ем пункт A сіметрычна адносна восі  у пункт C. Правядзём прамую СА1 да перасячэння з прамой ВВ1. Пункт Р перасячэння бу­дзе полюсам увагнутага сферычнага люстра. Падзяліўшы адрэзак OP напалам, знойдзем становішча фокуса F увагнутага люстра.

Ответ: зеркало является вогнутым.