§ 17. Прамалінейнае распаўсюджванне і адбіццё святла. Люстры

Практыкаванне 13

1. Вызначыце вугал падзення a сонечных праменяў, калі слуп вышынёй H = 5,0 м адкідвае цень даўжынёй l = 2,5 м.
2. Вызначыце вышыню H дрэва, калі цень ад яго мае даўжыню l1 = 3,5 м, а пастаўленая вертыкальна лінейка даўжынёй l = 30 см адкідвае цень даўжынёй l2 = 20 см.
3. Вы жадаеце сфатаграфаваць сябе ў люстры з адлегласці l = 2,2 м. Ці можна гэта зрабіць? Калі можна, то на якую адлегласць х павінен быць сфакусіраваны аб’ектыў фотаапарата?
4. Чалавек, вочы якога знаходзяцца на вы­шыні h = 1,48 м ад падлогі, стаіць перад плоскім вертыкальным люстрам на ад­лег­ласці l = 2,70 м ад яго. Ніжні край люстра размешчаны на вышыні a = 40 см над падлогай. На якой адлегласці b ад люстра знаходзіцца бліжэйшы пункт, бачны ў ім?
5. Пабудуйце відарыс прадмета АВ у плоскім люстры KL (мал. 110). Вызначыце графічна абсяг яго бачання.

6. Калі хлопчык набліжаецца да плоскага люстра са скорасцю v=0,60 м/с то з якой скорасцю неабходна аддаляць люстра ад яго, каб адлегласць паміж хлопчыкам і яго відарысам не змянялася?
7. Матавая лямпачка ў выглядзе шара дыяметрам D = 40 мм асвятляе непразрысты дыск дыяметрам d = 20  см. Вызначыце дыяметр ценю  Dі паўценю D2 ад шара на сцяне, калі адлегласць ад цэнтра лямпачкі да цэнтра дыска l= 4,0 м і l= 5,0 м ад цэнтра шара да сцяны. Знайдзіце дыяметр дыска D0, пры якім памеры ценяў будуць аднолькавымі пры любых адлегласцях дыска ад сцяны.

8. Знацдзіце колькасць n відарысаў кропкавай крыніцы святла, атрыманых у двух плоскіх люстрах, якія ўтвараюць адно з адным вугал α = 90º, калі крыніца знаходзіцца на бісектрысе вугла.