§ 12. Электрамагнітныя хвалі і іх уласцівасці. Шкала электрамагнітных хваль

Практыкаванне 9

1. Радыёпрыёмнік прымае передачу на хвалі даўжынёй λ=15 м Вызначыце перыяд Т і частату ν  ваганняў току ў вагальным контуры прыёмніка.
2. Разлічыце адлегласць l да аб’екта, калі адбіты ад яго радыёсігнал вярнуўся праз прамежак часу τ=3,0 мкс.
3. Адпраўлены на Венеру радыёсігнал быў прыняты на Зямлі праз прамежак часу τ1=4,5 мин, а на Марс — праз прамежак часу τ2=3,5 мин. Вызначыце па гэтых даных адлегласці ад Зямлі да Венеры і ад Зямлі да Марса.
4. Вызначыце колькасць N даўжынь хваль монахраматычнага выпраменьвання частатой ν=150 ГГц, якое змяшчаецца на адрэзку даўжынёй l = 15 м
5. Вызначыце даўжыню хвалі λ1 на якую настроены радыёпрыёмнік, калі напружанне ў прыёмным контуры змяняецца па законе:  Вызначыце таксама даўжыню хвалі λ2 якая выпраменьваецца перадатчыкам, калі сіла току ў яго вагальным контуры змяняецца па законе 
6. Вызначыце даўжыню хвалі λ, на якую настроены радыёпрыёмнік, калі яго вагальны контур змяшчае кандэнсатар ёмістасцю C = 4,0 нФ і шпулю індуктыўнасцю L = 4,0 мГн.
7. Ёмістасць пераменнага кандэнсатара вагальнага контуру змяняецца ад велічыні C да 64C. Калі ёмістасць кандэнсатара роўна 8 C, то контур настроены на даўжыню хвалі λ = 36 м. Вызначыце дыяпазон Δλ даўжынь хваль, якія прымае радыёпрыёмнік з дазденым контурам.
8. Вызначыце адлегласць d2 паміж абкладкамі плоскага паветранага кандэнсатара, каб вагальны контур прыёмніка быў настроены на даўжыню хвалі λ2=120 калі пры адлегласці паміж імі d1 = 3,6 мм  прыёмнік настроены на даўжыню хвалі λ1=150 м.