§ 9. Пераўтварэнне пераменнага току. Трансфарматар

Практыкаванне 8-1

1. Першасная і другасная абмоткі трансфарматара змяшчаюць, адпаведна, N1=100 і N2=800 віткоў. Вызначыце напружанне на другаснай абмотцы трансфарматара, калі напружанне на яго першаснай абмотцы U1=220 В. Гэта павышаючы ці паніжаючы трансфарматар? У колькі разоў ён павышае (паніжае) напружанне?

2.Вызначыце ККДз трансфарматара, калі напружанне на яго першаснай абмотцы U1=220 В і сіла току ў ёй  I1=0,50 А, а на другаснай абмотцы —U2=12 В і I2=7,5 А..

3. Вызначыце лік віткоў N2 у другаснай абмотцы трансфарматара, які павышае напружанне ад значэння  U1=22 В  да U2=220 В . Лік віткоў у першаснай абмотцы складае N1=600. Знайдзіце каэфіцыент трансфармацыі . У якой шпулі будзе провад большага папярочнага сячэння?

4. У трансфарматары магутнасцю P=280 Вт выхадное дзеючае значэнне напружання U2=6,0 В, а дзеючае значэнне сілы току ў першаснай абмотцы — I1=20 A. Які гэта трансфарматар — паніжаючы ці павышаючы? У колькі разоў  змяняецца напружанне? Страты ў трансфарматары не ўлічваць.

5. Лінія электраперадачы мае супраціўленне R=200 Ом . Пры якім дзеючым значэнні Uд  напружання ідэальнага генератара пры перадачы па гэтай лініі да спажыўца карыснай магутнасці P=20 кВт страты ў лініі будуць складаць η=5,0 %  ад перададзенай магутнасці?

6. У радыёпрыёмніку ўсталяваны трансфарматар, які мае дзве другасныя абмоткі, дзеючае значэнне напружання на першай U21=4 В, а на другой — U22=40 В. На першаснай абмотцы трансфарматара, якая змяшчае N1=180 віткоў, дзеючае значэнне напружання U1=120 В. Знайдзіце лік віткоў  N21 і  N22 у другасных абмотках трансфарматара.

7. Найбольш магутныя сучасныя трансфарматары маюць магутнасць P=1,50·109 Вт. Пры гэтым яны паніжаюць напружанне ад значэння U1=765 кВ да значэння U2=345 кВ. Чаму роўна дзеючае значэнне сілы току Iд1  у першаснай абмотцы? У другаснай Iд2? Чаму роўна магутнасць страт, калі ККДз такога трансфарматара роўны η=99,8?