§ 9. Пераўтварэнне пераменнага току. Трансфарматар

Пытаннi да параграфу

1. Што называецца трансфарматарам? Апішыце будову найпрасцейшага трансфарматара.
2. На якой фізічнай з’яве заснаваны прынцып дзеяння трансфарматара?
3. Што называюць каэфіцыентам трансфармацыі?
4. Які трансфарматар называецца павышаючым? Паніжаючым?
5. Якая ўзаемасувязь паміж дзеючымі значэннямі напружання на ўваходзе і выхадзе трансфарматара?
6. Які рэжым работы трансфарматара называецца халастым ходам?
7. Чым адрозніваецца рабочы рэжым трансфарматара ад рэжыму халастога ходу?
8. Чым небяспечны рэжым кароткага замыкання трансфарматара?
9. Якая з абмотак трансфарматара павінна мець большае сячэнне провада, калі трансфарматар: а) павышаючы; б) паніжаючы?
10. Ці можа трансфарматар выкарыстоўвацца для пераўтварэння пастаяннага току?
11. Ці будзе працаваць трансфарматар, калі яго ўключыць у ланцуг пастаяннага току?