§ 1. Вагальны рух. Гарманічныя ваганні
Прыклады рашэння задач
1. Зыходзячы з асцылаграмы вагальнага працэсу, паказанага на малюнку 10, вызначыце амплітуду A, перыяд T і частату дадзеных ваганняў.
Рашэнне
Максімальнае адхіленне пункта, што вагаецца (гл. мал. 10), складае
хmax = А = 4,0 см.
Перыяд ваганняў — гэта час, за які цела выконвае адно ваганне, г. зн. пункт зноў апынецца ў становішчы з каардынатай хmax = А = 4,0 см. Значыць, Т = 4,0 с.
Частата ваганняў
Гц
Адказ: А = 4,0 см, Т = 4,0 с, = 0,25 Гц.
2. Матэрыяльны пункт выконвае гарманічныя ваганні па законе: (м). Вызначыце амплітуду A, частату , перыяд T ваганняў, каардынату x пункта ў момант часу t1 = 5,0 c.
t1 = 5,0 c.
(м).
t1 = 5,0 c
Рашэнне:
Каардыната пункта, што выконвае гарманічныя ваганні, вызначаецца суадносінай:
(м)
Тады з умовы задачы знаходзім, што амплітуда A = 0,40 м, частата
перыяд
Каардыната пункта х пры t1 = 5,0 c роўна
Адказ: A = 0,40 м, = 4,0 Гц, T = 0,25 с, х = 0,20 м