Беларуская літаратура пасляваенных дзесяцігоддзяў (1945—1965)

Пытанні

1. Якія тэмы дамінавалі ў літаратуры першых пасляваенных дзесяцігоддзяў?
Параўнайце з тэмамі, якія пераважаюць у сучаснай літаратуры.
2. Паразважайце, чаму менавіта тэма Вялікай Айчыннай вайны была ў той перыяд галоўнай.
З чым звязаны новыя падыходы ў яе раскрыцці?
3. Якім чынам у мастацкіх тэкстах выяўлялася «тэорыя бесканфліктнасці»? 
4. Дайце тлумачэнне слову «адліга».
Чаму менавіта так сталі называць перыяд у грамадскім і літаратурным жыцці пасля 1956 года?
5. Як пашыраліся ў гэты час праблемна-тэматычныя рамкі паэзіі, прозы і драматургіі?
Прывядзіце прыклады твораў.
6. Чым прынцыпова адрознівалася літаратурнае развіццё першага і другога пасляваенных дзесяцігоддзяў?
7. Што яднае літаратурны працэс другога пасляваеннага дзесяцігоддзя з 1920-мі гадамі?
8. Складзіце канспект раздзела: канспект — апорную схему, цытатны канспект, тэматычны канспект, план-канспект (на выбар).
9. Якія сучасныя фільмы-экранізацыі пра вайну вы глядзелі?
Як вы думаеце, ці ёсць адрозненне ў падыходах да ацэнкі тых падзей нашымі сучаснікамі і сведкамі вайны?