* Навела «Нябачная калекцыя»

Пытанні

1. Якія агульначалавечыя каштоўнасці сцвярджаюцца ў навеле Стэфана Цвейга? 
2. Ацаніце з маральнага пункту гледжання дзеянні сям’і калекцыянера.
3. Як вы маглі б паводле тэксту ахарактарызаваць Герварта ў старасці і ў больш маладым узросце?
4. Паглядзіце ў інтэрнэце трэйлер да кінафільма Эмануэля Бланчарда «Калекцыя».
Якія элементы экранізацыі супадаюць з творам Стэфана Цвейга, а якія — не?
Наколькі вы згодны з рэжысёрскім бачаннем? 
5. Што можна сказаць пра характар скупшчыка гравюр, які атрымаў афорты ад дачкі старога?
6. Ацаніце ўзровень ведаў, эрудыцыі Стэфана Цвейга ў галіне мастацтва.
Як ставіцца да шэдэўраў апавядальнік у творы? Чыю думку ён выражае? 
7. Знайдзіце рэпрадукцыі гравюр, згаданых у навеле.
Выясніце, хто такая Антыёпа.
8. Прачытайце апошні сказ навелы.
Якая роля збіральнікаў у захаванні агульначалавечай культурнай спадчыны?