ТЭОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ. Сатырычная камедыя. Канфлікт у драматычным творы

Сатырычная камедыя. Канфлікт у драматычным творы

Сатырычная камедыя.
Канфлікт у драматычным творы

Сатырычная камедыя паказвае характары і сітуацыі, у якіх тыповыя для грамадства якасці паўстаюць у падкрэслена-смешным, недарэчным выглядзе. Жанру ўласціва выкрывальная скіраванасць, звернутая да аздараўлення і паляпшэння грамадства. Характэрна наяўнасць станоўчага героя, які змагаецца з адмоўнымі персанажамі сродкамі камічнага — смехам (напрыклад, Нічыпар і цёця Каця).

Часта такі твор заканчваецца шчаслівай для станоўчых персанажаў развязкай, як у творы «Хто смяецца апошнім».

Сатырычная камедыя — разнавіднасць камедыі, у якой выкарыстаны сатырычныя сродкі выкрыцця грамадскіх заган (іронія, пародыя, сарказм, гіпербала, гратэск).

Замест сюжэта, які ўласцівы празаічным творам, у п’есе разгортваецца канфлікт, што звязвае паміж сабой усе кампаненты п’есы.

Сацыяльны канфлікт — аснова сатырычнай камедыі.

Канфлікт — супрацьстаянне, сутыкненне супрацьлеглых поглядаў дзейных асоб у літаратурным творы.