* Аповесць «Лабірынты»

Пытанні

1. Чаму 1920–1930-я гады былі спрыяльнымі для ўзнікнення гістарычных містыфікацый?
Як гэта можа быць звязана з нацыянальным адраджэннем і беларусізацыяй?
2. Якія навуковыя інтарэсы Вацлава Ластоўскага ўвасобіліся ў яго аповесці?
Зрабіце вывад пра сувязь кругагляду асобы пісьменніка і глыбіні выяўлення ідэі ў мастацкім творы.
3. Паразважайце, з якой мэтай пісьменнік зрабіў рэканструкцыю міфалагічных уяўленняў беларусаў у «Лабірынтах». 
4. Назавіце жанравыя азначэнні аповесці, што прыведзены ў раздзеле. Якое, на вашу думку, найдакладней перадае сутнасць твора?
Растлумачце свой адказ.
5. Ахарактарызуйце персанажаў аповесці.
Якая мэта ўвядзення кожнага з іх у сюжэт?
Што страціў бы твор без кожнага персанажа?
6. Складзіце цытатны тэст па змесце аповесці з 8 пытанняў, дзе ў цытату неабходна ўставіць прапушчанае імя персанажа або назву.
Абмяняйцеся з сябрамі, рашыце тэсты адно аднаго. 
7. У якіх камп’ютарных (мабільных) гульнях сустракаюцца лабірынты?
Якую функцыю яны выконваюць?
Якая мэта ўвядзення лабірынта ў аповесць Вацлава Ластоўскага?
Якую функцыю там выконвае лабірынт?