§ 24. Использование SQL для построения запросов
24.1. Мова запытаў SQL
Майстар запытаў і Канструктар — усяго толькі візуальныя інструменты для стварэння запытаў. Любы запыт, створаны ў Access з дапамогай візуальных інструментаў, можна прагледзець у рэжыме SQL (прыклад 24.1). У гэтым рэжыме запыт адлюстроўваецца як запіс на мове SQL (англ. Structured Query Language — структураваная мова запытаў). SQL з’яўляецца найважнейшым кампанентам тэхналогіі рэляцыйных баз даных і падтрымліваецца практычна ўсімі сістэмамі кіравання БД. Любому прафесіяналу, як кваліфікаванаму карыстальніку баз даных, так і прыкладному праграмісту ці адміністратару БД, неабходна ведаць SQL. Некаторыя магчымасці мовы SQL:
SQL нельга залічыць да традыцыйных моў праграміравання. Ён з’яўляецца дэкларатыўнай мовай, прызначанай для апісання, змянення і вымання даных. У цяперашні час дзякуючы з’яўленню магчымасці захоўваць працэдуры, апрацоўваць іерархічныя тыпы даных і іншым расшырэнням SQL сталі называць мовай праграміравання. Перавагі мовы SQL:
Недахопы мовы SQL:
Сінтаксіс SQL блізкі да натуральнай англійскай мовы. Каманды SQL выглядаюць як звычайныя сказы англійскай мовы і простыя ў разуменні. Каманда SQL складаецца з аператараў (ключавых слоў) і ідэнтыфікатараў (прыклад 24.2). Калі ў запыце некалькі каманд, то ў канцы каманды ставіцца кропка з коскай (;). У Access адначасова можна выканаць толькі адну каманду SQL, таму кропку з коскай можна не ставіць. Паводле агульнапрынятага стылю для запісу ключавых слоў рэкамендуецца выкарыстоўваць вялікія літары. Калі ідэнтыфікатар змяшчае прабелы, то ён ставіцца ў квадратныя дужкі (прыклад 24.3). У Access выкарыстоўваецца інтэрактыўная версія мовы SQL — Microsoft Jet SQL. Каб стварыць запыт SQL у Access (прыклад 24.4), неабходна: 1) перайсці ў меню Создание; 2) выбраць Конструктор запросов; 3) закрыць акно Добавление таблицы; 4) выбраць Режим SQL; 5) у акне, якое адкрыецца, ўвесці тэкст запыту і пры неабходнасці захаваць запыт; 6) выканаць запыт, націснуўшы У Access рэалізаваны наступныя складовыя часткі мовы SQL:
|
Прыклад 24.1. Напісанне запыту на мове SQL. Табліца БД: Запыт у рэжыме Канструктар, які дазваляе знайсці сеансы, кошт білетаў на якія не перавышае 9 р. 50 к.: Вынік запыту (рэжым табліцы): ЗапытSQL: Мова SQL была прапанавана кампаніяй IBM у пачатку 70-х гг. для праверкі магчымасцей рэляцыйнай мадэлі БД. Распрацоўшчыкі мовы запытаў SQL:
Першы міжнародны стандарт мовы SQL быў прыняты ў 1989 г. У цяперашні час дзейнічае стандарт, прыняты ў 2003 г. (SQL:2003), з некаторымі мадыфікацыямі і дапаўненнямі, занесенымі пазней (SQL:2008, SQL:2011, SQL:2016). SQL з’яўляецца непрацэдурнай мовай праграміравання. Каманды SQL могуць выконвацца непасрэдна ў інтэрактыўным рэжыме, а таксама ўбудоўваюцца ў базавую мову праграміравання, якой можа быць любая стандартная мова, напрыклад C++. Прыклад 24.2. У запыце SQL з 24.1: Аператары SELECT — вызначае палі, якія змяшчаюць запытаныя даныя. FROM — вызначае табліцу, якая змяшчае палі, паказаныя ў SELECT. WHERE — вызначае ўмовы адбору палёў, якім павінны адпавядаць усе запісы, што ўключаюцца ў вынікі. Ідэнтыфікатары палёў Сеансы. Кинотеатр, Сеансы. Фильм, Сеансы. Время, Сеансы. Стоимость — змяшчаюць адрас (імя аб’екта БД) і назва поля. Прыклад 24.3. Сінтаксіс ідэнтыфікатараў SQL. Запыт:
Результат: Прыклад 24.4. . Стварэнне запыту SQL у Access. Выбар рэжыму SQL: Акно для ўводу запыту SQL: |