§ 22. Тып даных клас (class)

Практыкаванні

    

1. Дапоўніце клас date (прыклад 22.5) пералічанымі магчымасцямі.

    1. Метад для атрымання колькасці дзён у месяцы.
    2. Метад для праверкі, ці з’яўляецца год высакосным.
    3. Метад для праверкі карэктнасці даты.
    4. Метад для атрымання нумара бягучага дня пры адліку ад 1.1.1900 (гл. прыклад 16.13).
    5. Канструктар з двума параметрамі, якія з’яўляюцца чыслом і месяцам, для года ўстанавіць бягучы.
    6. Прапануйце свае функцыі.

2. Дапоўніце клас IntNumber (прыклад 22.6) пералічанымі магчымасцямі.

    1.  Метад для праверкі ліку на тое, ці з’яўляецца ён поўным квадратам.
    2.  Метад для вылічэння фактарыяла ліку.
    3. Метад для праверкі ліку на тое, што ён з’яўляецца «іменным»:
    • простым лікам Мерсена (лік Мерсена можна паказаць у выглядзе 2n – 1);
    • лікам Армстранга (натуральны лік з k лічбаў з’яўляецца лікам Армстранга, калі сума яго лічбаў, узведзеных у k-ю ступень, роўна самому ліку, напрыклад 153 = 13 + 53 + 33, k = 3);
    • іншым цікавым лікам (гл. пр. 6 пасля § 8).

4. Метад для раскладання ліку на простыя множнікі.
5. Прапануйце свае функцыі.

3. Рэалізуйце клас для захоўвання часу. Дабаўце ў якасці метадаў тыя функцыі, якія былі рэалізаваны для адпаведнай структуры (прыклад 16.12).

4. Стварыце клас treugolnik1, які рэалізуе матэматычныя формулы для вылічэння плошчы трохвугольніка, перыметра трохвугольніка, сярэдняй лініі, радыусаў упісанай і апісанай акружнасцей і інш.