§ 21. Структуры даных

Практыкаванні

    

1. У файле захоўваецца спіс прозвішчаў. Напісаць праграму, якая вызначыць, ці ёсць у спісе аднолькавыя прозвішчы, і, калі ёсць, выдаліць іх. Ператвораны спіс вывесці ў файл.

2. Дадзены цэлы лік x і спіс, які складаецца з цэлых лікаў. Выдаліць са спіса ўсе элементы са значэннем x.

3. Ажыццявіць цыклічны зрух элементаў двухзвязнага спіса на k пазіцый управа.

4. Па зададзеным тэкставым файле атрымайце новы тэкставы файл, у якім словы з першага файла размешчаны ў адваротным парадку. Выкарыстоўвайце структуру даных стэк.

5. У файле захоўваюцца цэлыя лікі. Змясціць лікі ў два стэкі. У першы стэк — дадатныя лікі, а ў другі — адмоўныя. Калі колькасць лікаў у стэках аднолькавая, то ў выніковы файл вывесці пары здабыткаў лікаў: адзін множнік з першага стэка, другі — з другога, інакш у выніковы файл запісаць значэнні вяршыні кожнага стэка.

6. У стэку захоўваюцца цэлыя лікі. Знайдзіце мінімальны лік у стэку.

7. У чарзе захоўваюцца цэлыя лікі. Знайдзіце максімальны лік у чарзе.

8. адзена велічыня a радковага тыпу з цотнай колькасці сімвалаў. Атрымаць і вывесці велічыню b, якая складаецца з сімвалаў першай паловы велічыні a, запісаных у адваротным парадку, пасля якіх ідуць сімвалы другой паловы велічыні a, таксама запісаныя ў адваротным парадку. Напрыклад, пры а = «привет» b павінна быць роўна «ирптев».

9. Маецца n чорных і белых картак, складзеных у стос. Карткі раскладваюцца на стол у адну лінію наступным чынам: першая кладзецца на стол, другая — пад ніз стоса, трэцяя — на стол, чацвёртая — пад ніз стоса і г. д., пакуль усе карткі не будуць выкладзены на стол. Якім павінна быць зыходнае размяшчэнне картак у стосе, каб раскладзеныя на стале карткі чаргаваліся па колеры: белая, чорная, белая, чорная і г. д.? Падказка: выкарыстоўвайце чаргу.