§ 20. Выкарыстанне бібліятэчных функцый для сартавання і пошуку даных

Практыкаванні

    

1. Рэалізуйце рашэнне задач з практыкаванняў 5—7 пасля § 12, выкарыстоўваючы функцыі пошуку з бібліятэкі algorithm.

2. Выкарыстоўваючы функцыі для пошуку мінімальнага і максімальнага элементаў, рэалізуйце рашэнне задач з практыкаванняў 6—7, 9—16 пасля § 13.

3. Адсартуйце масівы з практыкаванняў 3—5 пасля § 18, выкарыстоўваючы функцыю  sort.

4. Выкарыстоўваючы функцыі бінарнага пошуку з бібліятэкі algorithm, рэалізуйце рашэнні задач з практыкаванняў 1—2 пасля § 19.

5. На плоскасці сваімі каардынатамі зададзены n пунктаў. Размясціць пункты ў парадку спадання іх абсцыс. Знайсці ўсе тройкі суседніх пунктаў, абсцысы якіх строга спадаюць.

6*. На плоскасці сваімі каардынатамі зададзены n пунктаў. Размясціць пункты ў парадку ўзрастання вугла нахілу вектара, зададзенага дадзеным пунктам (вугал паміж вектарам і воссю ОХ). Калі вуглы роўныя (адрозніваюцца не больш чым на 0,00001), то сартаваць па даўжыні вектара. Знайсці велічыню максімальнага вугла паміж суседнімі вектарамі.