§ 12. Пошук элементаў з зададзенымі ўласцівасцямі

Практыкаванні

    

1. Рост навучэнцаў класа адлюстраваны ў выглядзе масіву. Напішыце праграму, якая вызначыць колькасць навучэнцаў, рост якіх большы за сярэдні рост па класе.

2. Зададзены прозвішчы і рост навучэнцаў 10-га класа. Напішыце праграму, якая выведзе прозвішчы навучэнцаў, рост якіх меншы за сярэдні рост па класе.

3. Вядомы даныя пра плошчу n краін (у млн кв. км) і колькасці насельніцтва (у млн). Напішыце праграму, якая выведзе нумары тых краін, шчыльнасць насельніцтва ў якіх большая за x.

4. Для практыкавання 3 дабаўце магчымасць уводзіць і выводзіць назвы краін з тэкставага файла.

5. Напішыце праграму, якая вызначыць, ці ёсць у лінейным масіве хоць бы адзін элемент, які задавальняе названую ніжэй уласцівасць. Калі так, то выведзіце яго нумар.Напісаць праграму, якая палічыць колькасць элементаў масіву, што задавальняюць уласцівасці, апісаныя ў практыкаванні 5.

1. Ці з’яўляецца дадатным лікам?
2. Ці з’яўляецца цотным лікам?
3. Ці з’яўляецца няцотным, кратным 7 лікам?
4. Пры дзяленні на 7 дае ў астачы 1, 2 або 3?

6. Напісаць праграму, якая палічыць колькасць элементаў масіву, што задавальняюць уласцівасці, апісаныя ў практыкаванні 5.

7. Напішыце праграму, якая знойдзе ў лінейным масіве і выведзе ўсе простыя лікі з няцотнай сумай лічбаў. Вызначыць, колькі лікаў вывелі.

8. У прыкладзе 7.15 разглядалася рэкурсіўная функцыя для раскладання ліку на простыя множнікі. Змяніце функцыю check у прыкладзе 12.11 на рэкурсіўную па аналогіі з функцыяй з прыкладу 7.15.

9. Напісаць праграму, якая палічыць колькасць пар суседніх (нумары такіх элементаў адрозніваюцца на 1) элементаў масіву, якія задавальняюць названую ніжэй умову.

1. Абодва лікі ў пары з’яўляюцца дадатнымі.
2. Лікі ў пары маюць розныя знакі.
3. Ніводны лік з пары не роўны нулю.
4. Лікі маюць аднолькавую цотнасць (або абодва цотныя, або абодва няцотныя).

10. Напішыце праграму, якая знойдзе ў лінейным масіве і выведзе ўсе лікі Армстранга. Лікам Армстранга называецца такі лік, які роўны суме сваіх лічбаў, узведзеных у ступень, роўную колькасці яго лічбаў. Напрыклад, лікам Армстранга з’яўляецца лік 371 = 33 + 73 + 13 = 27 + 343 + 1. Вызначыць, колькі лікаў вывелі.

11. Зададзены аднамерны масіў з N радкоў. Кожны радок з’яўляецца сказам са слоў, падзеленых прабеламі. Напішыце праграму, якая знойдзе і выведзе тыя сказы, у якіх ёсць словы, што пачынаюцца на галосную літару (маленькую або вялікую). Зыходныя даныя прачытаць з тэкставага файла input.txt. Вынік запісаць у тэкставы файл output.txt.