Дадатак да главы 1

Функцыі для апрацоўкі радкоў

Функцыя

Дзеянне

S.size()

Вяртае даўжыню радка

S.length()

Вяртае даўжыню радка

S.resize(n)

Змяняе даўжыню радка, новая даўжыня радка становіцца роўная n. Пры гэтым радок можа як паменшыцца, так і павялічыцца. Калі выклікаць у выглядзе S.resize(n, c), дзе c — сімвал, то пры павелічэнні даўжыні радка дабаўляемыя сімвалы будуць роўныя c.

S.clear()

Ачышчае радок, радок становіцца пусты

S.empty()

Вяртае true, калі радок пусты, false — калі не пусты

S.push_back(c)

Дабаўляе ў канец радка сімвал c, выклікаецца з адным параметрам тыпу char

S.append(n, c)

S.append(T)

S.append(T, pos, count)

Дабаўляе ў канец радка n аднолькавых сімвалаў, роўных с. n мае цэлалікавы тып, c — char;

дабаўляе ў канец радка S змесціва радка T;

дабаўляе ў канец радка S сімвалы радка T, пачынаючы з сімвала з індэксам pos кколькасцю count

S.erase(pos).

S.erase(pos, count)

Выдаляе з радка S з сімвала з індэксам pos і да канца радка;

выдаляе з радка S з сімвала з індэксам pos колькасцю count ці да канца радка, калі pos + count > S.size()

S.insert(i, n, c)

S.insert(i, T)

S.insert(i, T, pos, count)

Уставіць n аднолькавых сімвалаў, роўных с. n мае цэлалікавы тып, char;

уставіць змесціва радка T;

уставіць сімвалы радка T, пачынаючы з сімвала з індэксам pos колькасцю count

S.substr(pos)

S.substr(pos, count)

Вяртае падрадок дадзенага радка, пачынаючы з сімвала з індэксам pos і да канца радка.

Вяртае падрадок дадзенага радка, пачынаючы з сімвала з індэксам pos колькасцю count ці да канца радка, калі pos + count > S.size()

S.replace(pos, count, n, c)

S.replace(pos, count, T)

S.replace(pos, count, T, pos2, count2)

Уставіць n аднолькавых сімвааў, роўных с. n мае цэлалікавы тып, c — char;

уставіць змесціва радка T;

уставіць сімвалы радка T, пачынаючы з сімвала з індэксам pos колькасцю count

S.find(str, pos)

S.find(str, pos, n)

Шукае першае ўваходжанне радка, str, пачынаючы з пазіцыі pos. Калі pos не зададзена, то, пачынаючы з пачатку радка S, шукае ў дадзеным радку падрадок, роўны першым n сімвалам радка str. Значэнне pos павінна быць зададзена

S.rfind

Шукае апошняе ўваходжанне падрадка ("правы" пошук). Спосабы выкліку аналагічныя спосабам выкліку метаду find

S.find_first_of(str, pos )

Шукае ў дадзеным радку першае з'яўленне любога з сімвалаў дадзенага радка str. Вяртаецца нумар гэтага сімвала ці значэнне string::npos.

S.find_last_of

Калі зададзена значэнне pos, то пошук пачынаецца з пазіцыі pos, гэта значыць, значэнне, якое вяртаецца, будзе не меншым, чым pos. Калі значэнне pos не паказана, то лічыцца, што яно роўна 0 — пошук ажыццяўляецца з пачатку радка

S.find_first_not_of

Шукае ў дадзеным радку апошняе з'яўленне любога з сімвалаў дадзенага радка str. Спосабы выкліку і значэнне, якое вяртаецца,  аналагічныя метаду find_first_of

S.find_last_not_of

Шукае ў дадзеным радку першае з'яўленне сімвала, адрознага ад сімвалаў радка str. Спосабы выкліку і значэнне, якое вяртаецца,  аналагічныя метаду find_first_of