Дадатак да главы 1

Каманды, якія кіруюць вывадам

Для работы большасці каманд, прыведзеных ніжэй, патрабуецца падключэнне бібліятэкі iomanip.

Флагі фармаціравання ў С++

Флаг

Прызначэнне

Прыклад

Вынік

boolalpha

Вывад лагічных велічынь у тэкставым выглядзе (true, false)

cout.setf(ios::boolalpha);

bool log_false = 0, log_true = 1;

cout << log_false << endl;

cout << log_true << endl;

false

true

showpos

Вывад знака плюс (+) для дадатных лікаў

cout.setf(ios::showpos);

int value = 15;

cout << value << endl;

+15

scientific

Вывад рэчыўных лікаў у экспаненцыяльнай форме

cout.setf(ios::scientific);

double value = 1024.165;

cout << value << endl;

1.024165e+003

fixed

Вывад рэчыўных лікаў у фіксіраванай форме (6 лічбаў пасля коскі)

cout.setf(ios:: fixed);

double value = 1024.165;

cout << value << endl;

1024.165000

right

Выраўноўванне па правай мяжы (па змоўчанні). Спачатку неабходна ўстанавіць шырыню поля, якая павінна быць заведама большай, чым даўжыня радка, які выводзіцца

cout.width(20);

cout << "Hello world";

left 

Выраўноўванне па левай мяжы. Спачатку неабходна ўстанавіць шырыню поля, якая павінна быць заведама большай, чым даўжыня радка, які выводзіцца

cout.setf(ios::left);

cout.width(20);

cout << "Hello" << "world";

Маніпулятары фармаціравання ў С++

Маніпулятор

Прызначэнне

Прыклад

Вынік

endl

Пераход на новы радок пры вывадзе

cout << "Hello" << endl << "world";

Hello
world

boolalpha

Вывад лагічных велічынь у тэкставым выглядзе (true, false)

bool b = 1;
cout << boolalpha << b << endl;

true

noboolalpha

Вывад лагічных велічынь у лікавым выглядзе (1, 0)

 bool b = 1;
 cout << noboolalpha << b << endl;

1

showpos

Вывад знака плюс (+) для дадатных лікаў

int value = 255;
cout << showpos << value << endl;

+255

noshowpos

Не выводзіць знак плюс (+) для дадатных лікаў (па змоўчанні)

int value = 255;
cout << noshowpos << value ;

255

scientific

Вывад лікаў з плывучым пунктам у экспаненцыяльнай форме

double value = 1024.165;
cout << scientific << value;

1.024165e+003

fixed

Вывад лікаў з плывучым пунктам у фіксаванай форме (6 лічбаў пасля коскі)

double value = 1024.165;
cout << fixed << value;

1024.165000

setw(int number)

Устанавіць шырыню поля, дзе number — колькасць пазіцый, сімвалаў (выраўноўванне па змоўчанні па правай мяжы)

cout << setw(20) << "Hello world";

right

Выраўноўванне па правай мяжы (па змоўчанні). Спачатку неабходна ўстанавіць шырыню поля (шырыня поля павінна быць загадзя большай, чым даўжыня радка, які выводзіцца)

cout << setw(20) << right;
cout << "Hello world";

left 

Выраўноўванне па левай мяжы. Спачатку неабходна ўстанавіць шырыню поля (шырыня поля павінна быць загадзя большай, чым даўжыня радка, які выводзіцца)

cout << setw(20) << left;
cout << "Hello" << "world";

 

setprecision (int count)

Задае колькасць знакаў пасля коскі, дзе count — колькасць знакаў пасля дзесятковай кропкі

cout << fixed;
cout << setprecision(3);
cout << (13.5 / 2);

6.750

setfill (char symbol)

Устанавіць сімвал-запаўняльнік. Калі шырыня поля большая, чым велічыня, што выводзіцца, то свабодныя месцы поля будуць напаўняцца сімвалам

cout << setfill('0');
cout << setw(4) << 15;

0015