§ 10. Тэкставыя файлы

10.3. Чытанне і запіс радковых даных

Прыклад 10.4. Напісаць праграму, якая счытвае з тэкставага файла радкі і выводзіць у іншы тэкставы файл тыя з іх, якія не змяшчаюць ніводнага прабелу. Структура ўваходнага файла: у першым радку запісаны лік n, які абазначае колькасць радкоў у файле, далей запісана n радкоў.

Этапы выканання задання

I. Зыходныя даныя: пераменная n (колькасць), пераменная st (бягучы радок).

II. Вынік: выбраныя радкі.

III. Алгарытм рашэння задачы.

1. Увод з файла колькасці радкоў. Паколькі пасля ліку ў файле стаіць сімвал пераводу радка, то неабходна ачысціць буфер даных. У цыкле for:

2.1. Чытаем радок з файла. 
2.2. Правяраем, ці ёсць у ім прабелы. Калі так, то запісваем радок у файл.

IV. Апісанне перfменных: n – int, st – string.

Прыклад 10.4.

V. Праграма:

#include <fstream>

 

using namespace std;

 

int main()

{

  ifstream fin("input.txt");

  ofstream fout("output.txt");

  int n;

  fin >> n;

  fin.ignore();

  for (int i = 0; i < n; i++){

    string st;

    getline(fin, st);

    if (st.find(' ') == -1)

     fout << st << endl;

  }

  return 0;

}

 VI. Тэсціраванне.

1. Файл input.txt.

2. Файл output.txt