§ 10. Тэкставыя файлы

10.2. Чытанне і запіс лікавых даных

Прыклад 10.3. Напісаць праграму, якая счытвае з тэкставага файла лікі і ўзводзіць у квадрат дадатныя лікі і замяняе адмоўныя лікі іх модулем. Вынік работы праграмы запісваецца ў тэкставы файл. Структура ўваходнага файла: у першым радку запісаны лік, які абазначае колькасць лікаў у файле; у другім радку — самі лікі, падзеленыя прабелам.

Этапы выканання задання

I. Зыходныя даныя: пераменная n (колькасць), пераменная x (бягучы лік) .

II. Вынік: пераўтвораныя лікі

 III. Алгарытм рашэння задачы.

1. Увод з файла колькасці лікаў.
2. У цыкле for:

2.1. Чытаем лік з файла. 
2.2. Правяраем і пераўтвараем лік..
2.3. Запісваем лік у файл

IV. Апісанне пераменных: n, x, r – int.

Пры стварэнні тэкставых файлаў трэба памятаць, што расшырэнне .txt праграма Блокнот прыпісвае па змоўчанні. Калі дапісаць расшырэнне ўручную, то атрымаем файл з імем input.txt.txt. Праграма не знойдзе файл для чытання даных, адпаведна, файл з вынікамі работы будзе пустым.

Прыклад 10.3.

V. Праграма:

#include <fstream>

 

using namespace std;

 

int main()

{

  ifstream fin("input.txt");

  ofstream fout("output.txt");

  int n;

  fin >> n;

  for (int i = 0; i < n; i++){

    int x, r;

    fin >> x;

    if (> 0)

      r = x * x;

    else

      r = -x;

    fout << r << " ";

  }

  return 0;

}

VI. Тэсціраванне.

1. Стварыць тэкставы файл input.txt у папцы праекта.


2. Запусціць праграму. Пры запуску праграмы ў кансольным акне выводзіцца толькі час работы праграмы.
3. Адкрыць створаны праграмай файл output.txt.