§ 9. Радковыя велічыні

Практыкаванні

    

1. Напішыце праграму для рашэння задачы. Карыстальнік уводзіць сваё прозвішча, клас і навучальную ўстанову, праграма павінна вывесці паведамленне «Навучэнец … вучыцца ў … класе ДУА "…"». Замест шматкроп’я павінны быць выведзены адпаведныя значэнні.

2. Змяніце праграму з прыкладу 9.8 так, каб на экран выводзіўся сімвал уведзенага слова, які стаіць пасярэдзіне. Выведзіце пазіцыі ўсіх сімвалаў, якія супадаюць з сярэднім сімвалам слова.

3. Змяніце праграму з прыкладу 9.8 так, каб малыя і вялікія літары аналізаваліся праграмай аднолькава (напрыклад, для рускага слова «Анна» адказ павінен быць наступным: «Апошні сімвал — а, сімвал сустрэўся на месцы 1»).

4. Дадзены два словы. Ці правільна, што адно са слоў пачынаецца на тую ж літару, на якую заканчваецца іншае? (Першая літара аднаго са слоў можа быць вялікай). Калі так, то вывесці літару, інакш адпаведнае паведамленне. *Калі адказ «правільна», вызначыць, ці належаць літары аднаму рэгістру.

5. Напішыце праграму, якая аналізуе тэкст на наяўнасць розных сімвалаў.

1. Напішыце праграму, якая вызначыць колькасць сказаў у тэксце. Сказ заканчваецца адным з трох сімвалаў: «.», «?», «!». Мяркуецца, што ў тэксце ёсць хоць бы адзін сказ (гл. прыклад 9.12).
2. Напішыце праграму, якая вызначыць колькасць слоў у тэксце, калі паміж любымі двума словамі можа быць больш за адзін прабел. Мяркуецца, што ў тэксце ёсць хоць бы адно слова.
3. Напішыце праграму, якая вызначыць, якіх літар у радку з рускім тэкстам больш: «о» ці «O».
4. Напішыце праграму, якая вызначыць, які працэнт складаюць літары «a» ва ўведзеным тэксце.
5. Напішыце праграму, якая вызначыць, колькі слоў у тэксце пачынаецца на літару «а».
6*. Напішыце праграму, якая вызначыць, які працэнт слоў у тэксце пачынаецца на літару «к». (Слова можа пачынацца як з вялікай, так і з малой літрары.))

6. Дадзены тэкст. Напішыце праграму, якая праверыць, ці правільна ў ім расстаўлены круглыя дужкі. Калі не, то вывесці адпаведнае паведамленне: «адкрывальных дужак больш (менш), чым закрывальных», «закрывальная дужка раней ідзе за адкрывальную дужку».

7. Напішыце праграму, якая ажыццявіць у тэксце замену сімвалаў.

1. Замяніць у зададзеным тэксце кожную літрау «a» сімвалам «*».
2. Замяніць у зададзеным тэксце кожную лічбу сімвалам «?».
3. Замяніць у зададзеным тэксце з лацінскіх літар усе ўваходжанні «x» на «ks».
4. Замяніць у зададзеным тэксце з лацінскіх літар усе ўваходжанні «ing» на «ed».
5. Замяніць усе словы А1 на словы А2 (словы ў тэксце падзелены прабеламі, словы А1 і А2 уводзяцца).

8. Напішыце праграму, якая выдаліць з тэксту некаторыя сімвалы.

1. Выдаліць з тэксту ўсе галосныя літары
2. Выдаліць з тэксту ўсе знакі «+», непасрэдна за якімі стаіць не лічба..

9. Напішыце праграму, якая ўставіць у тэкст некаторыя сімвалы.

1. Пасля кожнай лацінскай літары «q» дабавіць літару «u». 
2. Пасля кожнага з пералічаных знакаў прыпынку («.», «,», «:», «;») уставіць прабел, калі яго там няма.

10. Выканайце для прыкладу 9.19.

1. Змяніце функцыю CheckPalindrom так, каб словы, якія пачынаюцца на вялікую літару, таксама лічыліся паліндромамі, напрыклад: рус. «Анна», бел. «Ала».
2. Дабаўце ў праграму падлік колькасці выведзеных паліндромаў.

11*. Фразы-паліндромы чытаюцца аднолькава злева направа і справа налева без уліку прабелаў і знакаў прыпынку. Напрыклад, у рускай мове: «Кулинар, храни лук» або «А роза упала на лапу Азора». Напішыце праграму, якая вызначыць, ці з’яўляецца фраза паліндромам.

12. Напішыце праграму, якая правярае, ці з’яўляецца дадзены тэкст запісам ліку. У непусты тэкст могуць уваходзіць толькі лічбы або літары. Калі так, то праверыць, ці дзеліцца дадзены лік на 4, інакш вывесці адпаведнае паведамленне. Для праверкі дзялімасці на 4 выкарыстоўваць прымету дзялімасці: лік дзеліцца на 4, калі двухзначны лік, састаўлены з апошніх двух лічбаў зыходнага ліку, дзеліцца на 4.

13. Змяніце праграму з практыкавання 12 так, каб правяралася дзялімасць на 2, 3, 5, 6, 8, 12 (выкарыстоўвайце адпаведныя прыметы дзялімасці).

14. Дадзены тэкст. Напішыце праграму, якая праверыць, ці можа быць гэты тэкст запісам рэчыўнага ліку.

15. Напішыце праграму для рашэння задачы. Радок уяўляе сабой запіс наступнага выгляду: «а ± b ±  с ±…». Знайсці значэнне выразу. Замест знака «±» можа быць знак «+» або знак «–». Лікі з’яўляюцца цэлымі (тып int).

16. Напішыце праграму для рашэння задачы. Радок уяўляе сабой запіс наступнага выгляду: «(a + b)c». Вылучыць  з запісу лікі і знайсці значэнне выразу. Лікі, якія ўваходзяць у выраз, з’яўляюцца цэлымі (тып int).

17*. Радок уяўляе сабой запіс наступнанга выгляду: «лік circled times лік ± лік circled times лік ± … ± лік circled times лік», дзе замест знака circled times можа быць * або /, а замест знака «±» — знакі «+» або «—». Напісаць праграму, якая выдзеліць з запісу радка лікі і знойдзе значэнне выразу. Значэнні лікаў змяшчаюцца ў тып double.

18. Напішыце праграму, якая вызначыць, які працэнт слоў у тэксце валодае наступнай уласцівасцю: першай літарай з’яўляецца галосная, а далей зычныя і галосныя літары чаргуюцца праз адну.