§ 8. Сімвальныя велічыні

Практыкаванні

     

1. Пратэсціруйце праграму з прыкладу 8.1 для рускіх літар. Зрабіце вывад, чаму так адбываецца. Унясіце ў праграму названыя змяненні.

1. Замяніце тып даных char на unsigned char.
2. Падключыце каманды для работы з рускімі сімваламі.

2. Пратэсціруйце праграму прыкладу 8.2 для рускіх літар. Зрабіце вывад, чаму так адбываецца. Унясіце ў праграму тыя ж змяненні, што і ў практыкаванні 1.

3. Выведзіце на экран кодавую табліцу Windows 1251.

4. Напішыце праграму, якая па ўведзеным сімвале выведзе яго код.

5. Напішыце праграму, якая па ўведзеным кодзе сімвала выведзе сам сімвал.

6. Выкарыстоўваючы вывад сімвалаў, «намалюйце» карцінкі. Для пунктаў 1—3 колькасць радкоў і колькасць сімвалаў у радку ўводзяцца.

1. 2. 3.
4. 5. 6.