§ 5. Аператар цыкла

Практыкаванні

    

1. Перапішыце праграмы з прыкладаў 5.1, 5.2, 5.5–5.8, выкарыстоўваючы іншыя цыклы. Прааналізуйце, калі выкарыстанне іншага цыкла менш эфектыўнае.

2. Выканайце заданні для прыкладу 5.1.

1. Каманды

                   i. cout << "v chisle " << k; 

  ii. cout << " cifr" << endl;

замянілі камандамі

          iii. cout << "v chisle " << n; 

    iv. cout << k << " cifr" << endl;

Які вынік будзе атрыманы і чаму? Якія змяненні трэба ўнесці ў праграму для атрымання правільнага выніку?

2. Ці зменіцца вынік работы праграмы, калі замест умовы цыкла n > 0 выкарыстоўваць умову  n > 1?
3. Праверце работу праграмы для n = 0. Чаму атрымаўся такі вынік? Што трэба змяніць у праграме для атрымання правільнага выніку?

3. Унясіце змяненні ў праграму прыкладу 5.5. Карыстальнік задае значэнне другога множніка, а таксама пачатковае і канцавое значэнні першага множніка.

4. Задачу з прыкладу 5.7 можна рашыць без выкарыстання каманды break. Для гэтага трэба змяніць умову цыкла. Напішыце праграму, якая рашыць задачу такім спосабам.

5. У магазіне прадаюць цукеркі ва ўпакоўках па 0.1 кг, 0.2 кг, … 0.9 кг, 1 кг. Вядома, што 1 кг цукерак каштуе х рублёў. Выведзіце кошт кожнай упакоўкі ў выглядзе:

0.1 кг цукерак каштуе … р.;
0.2 кг цукерак каштуе … р. …

6. Напісаць праграму, якая выведзе толькі тыя няцотныя лікі табліцы з прыкладу 5.6, якія знаходзяцца ніжэй за галоўную дыяганаль.

7. Выведзіце на экран найменшы натуральны лік з прамежку [n, m], кякі з’яўляецца няцотным і падзяляецца на ўведзенае значэнне x.