§ 4. Аператар галінавання

4.1. Запіс аператара галінавання

 

Для запісу аператара галінавання выкарыстоўваецца каманда if. Фармат каманды:

  if ( <умова> ) {
   каманды 1
 }
 else {
   каманды 2
 }

Аператар галінавання можа быць у поўнай або скарочанай формах. У скарочанай форме адсутнічае блок   else:

 if ( <умова> ) {
  каманды 1
}

Умова ў запісе аператара галінавання можа быць простай і састаўной. Фігурныя дужкі могуць быць прапушчаны, калі ўнутры іх знаходзіцца адна каманда.

Выкарыстанне кіруючых канструкцый у праграме прадугледжвае яе запіс у структураваным выглядзе. Структураванасць праграм дасягаецца за кошт водступаў, якія рэгулююць змяшчэнне ўкладзеных алгарытмічных канструкцый.

Прыклад 4.1. Зададзены лік x. Вызначыць, з’яўляецца ён дадатным ці не. Вывесці адпаведнае паведамленне.

Этапы выканання задання

I. Зыходныя даныя: x (уведзены лік).

II. Вынік: адпаведнае паведамленне.

III. Алгарытм рашэння задачы.

1. Увод зыходных даных.
2. Праверка значэння выразу (x > 0).
3. Вывад выніку.

IV. Апісанне пераменных: x – int.

Можна выконваць наступнае правіла: пры руху курсора ўніз ад «пачатку» структуры да яе «канца» на шляху курсора могуць сустрэцца толькі прабелы. Усё, што знаходзіцца «ўнутры» структуры, змяшчаецца правей.

На практыцы часцей за ўсё карыстаюцца адным з двух правіл расстаноўкі фігурных дужак у кіруючых канструкцыях:

if (умова){

  каманды 1

}

else {

  каманды 2

}

if (умова)

{

  каманды 1

}

else 

{

  каманды 2

}

Прыклад 4.1.

V. Праграмма:

#include <iostream>

 

using namespace std;

 

int main()

{

  int x;

  cout << "vvedite x=";

  cin >> x;

  if (> 0)

    cout << "pologitelnoe" << endl;

  else

    cout << "ne pologitelnoe" << endl;

  return 0;

}

VI. Тэсціраванне. Для x = 5:

Для  x = –1:

VII. Аналіз вынікаў. Для поўнай праверкі праграмы патрабуецца яшчэ праверыць значэнне  x = 0.