§ 1. Лікавыя тыпы даных. Увод-вывад даных

Аперацыя прысвойвання

Адной з асноўных каманд для апрацоўкі даных у праграме з’яўляецца аперацыя прысвойвання. Аперацыя прысвойвання выкарыстоўваецца для таго, каб:

  • задаваць значэнні пераменным;
  • вылічваць значэнні арыфметычнага выразу, вынік чаго будзе запісаны як значэнне пераменнай.

Выкарыстоўваць прысвойванне можна наступным чынам:

<імя пераменнай> = <выраз>;

У запісе арыфметычнага выразу выкарыстоўваюцца знакі матэматычных дзеянняў: складання, аднімання, множання, дзялення (прыклад 1.12). У мове С++ ім адпавядаюць тыя ж сімвалы, што і ў мове Pascal: «+», «–», «*», «/».

Прыярытэт выканання аперацый адпавядае прынятаму ў матэматыцы: спачатку выконваюцца множанне і дзяленне, а затым складанне і адніманне. Для змянення парадку дзеянняў у выразах выкарыстоўваюцца дужкі (прыклад 1.13).

Для запісу звычайнага дробу выкарыстоўваецца знак дзялення. Знак множання прапускаць нельга. Цэлая частка дробавага ліку аддзяляецца ад дробавай часткі кропкай.

Прыклад 1.12. Прыклады запісу аператара прысвойвання:

x = 7;

x1 = 3.5;

a_1 = 20 * x + x1 - 32;

y = y + 7;

Прыклад 1.13. Выкарыстанне аперацыі прысвойвання для запісу матэматычных выразаў:

Выраз Запіс на С++
S = (a + b) S = 2*(a + b);
S = a2 S = a * a;
begin mathsize 16px style a space equals fraction numerator x plus y over denominator 3 end fraction end style a = (x + y)/3;

У С++, як і ў Pascal, дапушчальныя каманды прысвойвання наступнага выгляду:

  a = a * 2;

Каманда мае наступны сэнс: з ячэйкі памяці здабываецца значэнне пераменнай a, затым яно памнажаецца на 2, вынік запісваецца ў тую ж ячэйку памяці. Старое значэнне пераменнай a будзе страчана.

Каманды, якія змяняюць значэнні пераменнай у С++, прынята запісваць у скарочаным выглядзе:

Поўны запіс Скарочаны запіс
a = a + 2; a += 2;
b = b - 3; b -= 3;
c = c * 2.3; a *= 2.3;
d = d / 4.5; /= 4,5;

Найбольш часта сустракаецца змяненне пераменнай на 1. Такія запісы можна скарачаць па-іншаму:

Поўны запіс Скарочаны запіс
a = a + 1; a++;
b = b - 1; b--;