§ 1. Лікавыя тыпы даных. Увод-вывад даных

 Каманда вываду

Дэманстраваць работу любой праграмы мае сэнс толькі тады, калі яна выводзіць якую-небудзь інфармацыю.

У бібліятэцы iostream рэалізавана падтрымка для ўводу і вываду ўбудаваных даных тыпаў з выкарыстаннем стандартных патокаў[1]. Для вываду даных выкарыстоўваецца наступная каманда:

cout << значение;

У гэтай камандзе: cout — паток, які адпавядае стандартнаму вываду, значок  << абазначае дзеянне «памясціць значэнне ў выхадны паток».

Функцыя endl, запісаная ў канцы каманды cout, азначае, што пасля вываду курсор будзе пераведзены на наступны радок..

Тэкст, які трэба вывесці на экран, пішуць у двайным двукоссі. Гэты тэкст не аналізуецца і выводзіцца на экран у тым выглядзе, у якім ён запісаны. Калі запісаць тэкст на рускай мове, то на кансолі ўбачым незразумелыя сімвалы (прыклад 1.8). Для карэктнага вываду рускіх сімвалаў неабходна каманда setlocale(0""); (прыклад 1.9).

Тэкст у камандзе cout, запісаны ў двукоссі, не аналізуецца. Калі двукоссе прапусціць, то выконваецца аналіз даных. Напрыклад, калі напісаць арыфметычны выраз, то спачатку вылічваецца яго значэнне, а затым выводзіцца вынік.

Прыклад 1.10. Палічыць значэнне выразу 2 + 2 * 2.

____________________________

[1]  Падрабязна пра прызначэнне гэтых каманд вы даведаецеся пазней.

Паток гэта незалежная паслядоўнасць інструкцый для выканання таго ці іншага дзеяння ў праграме. У адным пэўным патоку выконваецца адна пэўная паслядоўнасць дзеянняў.

 

Прыклад 1.8. Вывад рускіх сімвалаў:

Прыклад 1.9. Выкарыстанне рускіх сімвалаў:

int main()

{

    setlocale(0"");

    cout << "Привет" << endl;

    return 0;

Вынік работы праграмы:

Паколькі рускія літары не заўсёды адлюстроўваюцца карэктна, рэкамендуецца пісаць тэсты па-англійску або транслітам.

Прыклад 1.10. Тэкст праграмы:

int main()

{

    cout << "2+2*2=";

    cout << (2+2*2) << endl;

    return 0;

}

Вынік работы праграмы:

Дзве каманды cout у праграме можна аб’яднаць у адну, аддзяліўшы тэкст ад выразу знакамі  <<:

cout << "2+2*2=" << (2+2*2<< endl;

Калі запісаць выраз у двукоссі, то будзе выведзены сам выраз. Пры адсутнасці двукосся на экран будзе выведзена значэнне дадзенага выразу.