§ 1. Лікавыя тыпы даных. Увод-вывад даных

 Среда программирования Code::Blocks

Работа з асяроддзем праграміравання  Code::Blocks[1] пачынаецца са стварэння праекта (прыклад 1.2).

Працэс стварэння праекта складаецца з некалькіх крокаў.

1. Выбар тыпу праекта — кансольны дадатак .
2. Выбар мовы праграміравання
 — С++.
3. Выбар папкі для захавання праекта і імені праекта
 (прыклад 1.3). У шляху да папкі праекта не павінна быць рускіх літар і прабелаў (у адваротным выпадку могуць узнікаць праблемы з наладкай).
4. Выбар кампілятара і параметраў наладчыка (тут пакінуць настройкі па змоўчанні)
.

Пасля завяршэння будзе створана папка, імя якой было паказана ў радку «Project title». У гэтай папцы будуць захаваны файлы праекта  (прыклад 1.4)

Файл з расшырэннем .cbp (Code::Blocks project) і імем, якія супадаюць з імем папкі, — файл, што змяшчае апісанне праекта (пры двайным кліку па гэтым файле праект будзе адкрыты ў асяроддзі Code::Blocks); файл main.cpp — файл, які змяшчае код на мове С++ (расшырэнне .cpp — C plus plus).

Акно праграмы складаецца з некалькіх абласцей (прыклад 1.5). Цалкам акно прыведзена ў гл. Дадатак да главы 1.

У асяроддзі Code::Blocks можа быць адначасова створана (File → New → Project) ці адкрыта (File → Open…) некалькі праектаў. Кампілюецца і выконваецца толькі адзін — той, які з’яўляецца актыўным. Змяніць актыўны праект можна двайным клікам мышы па імені праекта.

Пры кампіляцыі праграмы ствараецца выконваемы файл з расшырэннем .exe і імем, якія супадаюць з імем праекта. Гэты файл захоўваецца ў папцы Debug (якая ствараецца пры першай кампіляцыі праекта). Пры націсканні на кнопку  ажыццяўляецца запуск менавіта гэтага файла. Скампіляваны файл можа быць запушчаны па-за асяроддзем праграміравання.


[1] Загрузіць асяроддзе можна па адрасе: http://www.codeblocks.org/downloads/binaries. Для АС Windows спампаваць файл codeblocks-20.03mingw-setup.exe.

Прыклад 1.2. Стартавая старонка асяроддзя распрацоўкі  Code::Blocks.

Прыклад 1.3. Выбар папкі і імені праекта.

Прыклад 1.4. Файлы праекта.

Прыклад 1.5. Вобласці акна праграмы Code::Blocks.

Запуск і кампіляцыя праграм: 

 

Спіс праектаў (імя актыўнага праекта вылучана паўтлустым шрыфтам):

Праграму перад запускам трэба скампіляваць ці выкарыстаць значок, які аб’ядноўвае гэтыя два працэсы. Калі ў праграму ўнесены змяненні і яна запушчана без папярэдняй кампіляцыі, то будзе ажыццёўлены запуск папярэдняй версіі праграмы.

Скампіляваны файл можа быць захаваны ў папцы Release. У гэтым выпадку не захоўваецца інфармацыя, з дапамогай якой можна праводзіць наладку праграмы. Пры кампіляцыі выкарыстоўваецца аптымізацыя кода. Выбар рэжыму кампіляцыі: