*§ 23-1. Адукацыя
Адукацыя. Адукацыя з’яўляецца агульначалавечай каштоўнасцю, што пацвярджаецца правам чалавека на адукацыю і замацавана ў асноватворных міжнародных дакументах і канстытуцыях большасці краін свету. Рэалізацыя гэтага права забяспечваецца існуючымі сістэмамі адукацыі, адметнымі прынцыпамі арганізацыі, у якіх адлюстроўваюцца светапоглядныя і каштоўнасныя ўстаноўкі.
6. Мы лічым, што істотна важнае значэнне для міжнародных адносін у XXI ст. будзе мець шэраг фундаментальных каштоўнасцей. Да іх належаць:
● Свабода. Мужчыны і жанчыны маюць права жыць і гадаваць сваіх дзяцей у вартых чалавека ўмовах, свабодных ад голаду і страху насілля, прыгнёту і несправядлівасці. Лепшай гарантыяй гэтых правоў з’яўляецца дэмакратычная форма праўлення, заснаваная на шырокім удзеле і волі народа.
● Роўнасць. Ніводны чалавек і ніводная краіна не павінны пазбаўляцца магчымасці карыстацца дабротамі развіцця. Павінна быць гарантавана роўнасць правоў і магчымасцей мужчын і жанчын.
● Салідарнасць. Глабальныя праблемы павінны вырашацца пры справядлівым размеркаванні выдаткаў і цяжару ў адпаведнасці з фундаментальнымі прынцыпамі роўнасці і сацыяльнай справядлівасці. Тыя, хто пакутуе або знаходзіцца ў найменш спрыяльным становішчы, заслугоўваюць дапамогі з боку тых, хто знаходзіцца ў найбольш спрыяльным становішчы.
● Цярпімасць. Пры ўсёй разнастайнасці веравызнанняў, культур і моў людзі павінны паважаць адзін аднаго. Адрозненні ў межах грамадстваў і паміж грамадствамі не павінны ні палохаць, ні служыць падставай для пераследаванняў, а павінны шанавацца ў якасці найкаштоўнага здабытку чалавецтва. Варта актыўна ўхваляць культуру міру і дыялог паміж усімі цывілізацыямі.
● Шанаванне прыроды. У аснове аховы і рацыянальнага выкарыстання ўсіх жывых арганізмаў і прыродных рэсурсаў павінна быць абачлівасць у адпаведнасці з пастулатамі ўстойлівага развіцця. Толькі такім чынам можна захаваць для нашых нашчадкаў тыя вялізныя багацці, якія падаравала нам прырода. Сённяшнія няўстойлівыя мадэлі вытворчасці і спажывання павінны быць зменены ў інтарэсах нашага будучага дабрабыту і дабрабыту нашых нашчадкаў.
● Агульны абавязак. Абавязак па кіраванні глабальным эканамічным і сацыяльным развіццём, а таксама ліквідацыі пагроз міжнароднаму міру і бяспекі павінны падзяляцца паміж народамі свету і ажыццяўляцца на шматбаковай аснове. Цэнтральную ролю ў гэтым павінна адыгрываць Арганізацыя Аб’яднаных Нацый як найбольш універсальная і самая прадстаўнічая арганізацыя ў свеце.
Пракаменціруйце словы Прэзідэнта ЗША Джона Кенэдзі.
Узрушаны трыумфам савецкай навукі — запускам у кастрычніку 1957 г. першага штучнага спадарожніка Зямлі, ён тады сказаў: «Грамадства не можа быць больш развітым, чым яго адукацыя». Адразу была прынята маштабная праграма адукацыі, у навуку накіраваны вялікія капіталаўкладанні, створаны цэнтры падрыхтоўкі кадраў. І прыкладна праз 10–15 гадоў амерыканцы паступова сталі выходзіць на першае месца па вырашэнні многіх тэхніка-тэхналагічных і інфармацыйных праблем, у тым ліку асваення космасу.
Адукацыя для будучыні