§ 15. Рынак: попыт, прапанова, цана

icon-questions

1. Назавіце асноўныя прыметы рынку.

2. Значная частка чалавецтва аддае перавагу рыначнаму спосабу гаспадарання. Сфармулюйце аргументы на карысць гэтага выбару.

3. Вывучыце даныя табліцы, дзе прадстаўлены сем узроўняў цаны, якім адпавядаюць сем велічынь попыту і сем велічынь прапановы. Пры якой цане настае раўнавага? Запоўніце ў сшытку даныя табліцы, якіх нестае. Растлумачце, як можна вызначыць лішак ці недахоп тавару. Дакажыце, што лішкі зніжаюць цэны, а недахоп іх павышае.

img
icon-idea

Выканайце міні-праект. На аснове гістарычных ведаў зрабіце прагноз наступстваў умяшання дзяржавы ў сітуацыю, што склалася на рынку з мэтай:

● устанаўлення максімальных цэн («паталок цэн») для абароны спажыўцоў;

● устанаўлення мінімальных цэн («падлога цэн») для абароны вытворцаў.

Вынікі аформіце ў выглядзе плаката.