*§ 1-1. Грамадства як сістэма
Сацыяльнае дзеянне.
Тыпы сацыяльнага дзеяння | |
Характарыстыка | Прыклад |
Мэтарацыянальнае | |
Дзеючая асоба дакладна ўяўляе мэту і спосабы яе дасягнення, распрацаваны план канкрэтных дзеянняў і вядомы ўмовы рэалізацыі гэтага плана | Прадпрымальнік на падставе вынікаў сацыёлага-маркетынгавага даследавання прымае рашэнне абнавіць асартымент тавараў і спектр паслуг |
Каштоўнасна-рацыянальнае | |
Чалавек у выніку свайго выхавання і жыццёвага вопыту, безумоўна, верыць у нешта для яго каштоўнае, лічыць нейкія ідэі абсалютна правільнымі, незалежна ад абставін і наступстваў | Капітан, апошнім пакідаючы карабель, які тоне, вельмі рызыкуе, але ён не можа іначай, паколькі для яго гэта справа гонару |
Традыцыйнае | |
Дзеянні чалавека заснаваны на сталай звычцы | Дзяўчына выконвае зарадку і чысціць зубы раніцай, малады чалавек робіць прабежку |
Афектыўнае | |
Дзеянні здзяйсняюцца пад уплывам эмоцый, калі чалавекам кіруюць пачуцці | Закаханы, але абмежаваны ў сродках мужчына купляе для сваёй дамы сэрца дарагі падарунак |
Традыцыйнае і афектыўнае дзеянні, па сутнасці, не з’яўляюцца сацыяльнымі ў строгім разуменні слова, паколькі ў іх няма ўсвядомленага сэнсу, закладзенага ў аснову дзеяння. На думку М. Вебера, традыцыйнае дзеянне здзяйсняецца як бы аўтаматычна, падсвядома, і таму яно з’яўляецца прадметам даследавання псіхалогіі, этналогіі і іншых навук, але не сацыялогіі. Афектыўнае дзеянне выклікана эмоцыямі і таму таксама не ўсведамляецца, а значыць, не падлягае сацыялагічнаму аналізу. Толькі мэтарацыянальныя і каштоўнасна-рацыянальныя дзеянні ў поўным сэнсе слова з’яўляюцца сацыяльнымі дзеяннямі, якія маюць вырашальнае значэнне ў развіцці грамадства і чалавека. Вучоны таксама лічыў, што адбываецца паступовае, але няўхільнае выцясненне каштоўнасна-рацыянальных паводзінаў мэтарацыянальнымі.
Названыя тыпы з’яўляюцца ідэальнымі. Гэта азначае, што на практыцы, назіраючы за канкрэтнымі сацыяльнымі дзеяннямі, мы, хутчэй за ўсё, можам гаварыць пра перавагу якога-небудзь тыпу, што не выключае прысутнасці рыс іншых тыпаў.
Яна заўсёды набывае квіткі і стараецца не прапускаць канцэрты сваёй любімай музычнай групы, купляе атрыбутыку з яе сімволікай, актыўна ўдзельнічае ў інтэрнэт-форумах і супольнасцях, часта з сябрамі суправаджае групу ў выступленнях за мяжой.
Якія тыпы сацыяльнага дзеянння можна выявіць у паводзінах Яны?