Дадатак да главы 1

Акно базы даных

1. Рабочая вобласць — адлюстроўвае актыўны аб’ект.

2. Панэль хуткага доступу — забяспечвае хуткі доступ да найбольш часта выкарыстоўваемых каманд.

3. Укладкі Галоўнага меню — уключаюць лагічна звязаныя каманды работы з БД.

4. Групы інструментаў — найбольш запатрабаваныя інструменты аднаго тыпу аб’яднаныя ў групы.

5. Укладкі работы з абектамі — змяшчаюць інструменты для работы з элементамі актыўных аб’ектаў базы даных.

6. Вобласць навігацыі — адлюстроўвае аб’екты адкрытай базы даных, рэалізуе магчымасць групоўкі, арганізацыі і прагляду ўсіх аб’ектаў, якія належаць да канкрэтнай табліцы.

7. Укладкі адкрытых абектаў— дазваляюць хутка пераключацца паміж адкрытымі аб’ектамі — табліцамі, формамі, справаздачамі і запытамі.

8. Панэль навігацыі — змяшчае кнопкі прагляду, якія дазваляюць перамяшчацца па запісах, і поле пошуку.

9. Радок стану — адлюстроўвае звесткі пра форму ўяўлення актыўнага аб’екта і змяшчае кнопкі, якія дазваляюць змяніць гэта ўяўленне.

_____________________________

1 Па змоўчанні ў Access адлюстроўваюцца ўкладкі адкрытых аб’ектаў. Для адлюстравання аб’ектаў у вокнах, якія перакрываюцца, неабходна:

1. Выбраць пункт Параметры ўкладкі Файл. Адкрыецца дыялогавае акно Параметры Access.
2. Выбраць у дыялогавым акне Текущая база данных.
3. У раздзеле Параметры приложения ў падраздзеле Параметры окна документа выбраць Перекрывание окон.
4. Націснуць OK.

5. Каб выкарыстаць настройку параметраў, неабходна закрыць і зноў адкрыць базу даных.

_____________________________