§ 5. Фарміраванне запытаў на выбарку даных

Практыкаванні

 

 

1. Для табліцы «Рэзідэнты ПВТ» базы даных «ПВТ.accdb» з дапамогай запытаў на выбарку змяніце парадак палёў, зрабіце нябачнымі названыя палі, адсартуйце запісы па прапанаваным крытэрыі. Для гэтага выканайце пералічаныя дзеянні:

1. Выберыце Конструктор запросов.
2. У дыялогавым акне Добавление таблицы выберыце табліцу «Рэзідэнты ПВТ» і націсніце кнопку , а затым кнопку .
3. Выканайце адбор палёў. Для гэтага са спіса палёў табліцы «Рэзідэнты ПВТ» двайной пстрычкай размясціце палі табліцы (акрамя поля «Лагатып») на бланку запыту ў радку Поле.
4. Устанавіце крытэрыі адбору для вываду на экран палёў: «Назва», «Год заснавання», «Від дзейнасці». Для гэтага ў радку канструктара запытаў Вывод на экран адключыце флажкі для палёў: «Адрас», «Тэлефон».
5. Перайдзіце ў табліцы. Праканайцеся, што бачнымі засталіся толькі адабраныя палі. Вярніцеся ў рэжым канструктара запытаў.
6. Перамясціце слупок «Від дзейнасці» на другое месца. Для гэтага вылучыце слупок «Від дзейнасці» і перацягніце яго ў патрэбнае месца.
7. Захавайце запыт.

2. Для табліцы «Манеты» базы даных «Памятныя манеты.accdb» стварыце запыты для вываду на экран запісаў, якія адлюстроўваюць інфармацыю пра манеты:

  • вырабленыя з золата;
  • залатыя і медна-нікелевыя;
  • акрамя тых, у якіх у полі «Асаблівасці» стаіць прочырк;
  • больш танныя за 50 р.;
  • масай 28,28 г або 33,63 г;
  • наміналам 20 і 50 р.;
  • з золата, якія маюць дыяметр 22 мм.

3. Для табліцы «Вяршыні» базы даных «Вяршыні свету.accdb» стварыце запыт з параметрам. Пасля ўжывання запыту на экран будуць выведзены звесткі пра вяршыні пэўнай горнай сістэмы. Для гэтага:

1. У канструктары ў радку Условие отбора ў поле «Горная сістэма» дабаўце [Введите горную систему].
2. Прагледзьце запыт у рэжыме табліцы. Пры гэтым з’явіцца дыялогавае акно. Увядзіце значэнне параметра (напрыклад, «Гімалаі»).

4. Для табліцы «Вяршыні» базы даных «Вяршыні свету.accdb» стварыце выніковы запыт з групоўкай па полі «Кантынент» і полем, якое вылічваецца і вызначае вышыню самай высокай вяршыні кантынента. Для гэтага:

1. Стварыце запыт з дапамогай канструктара. У запыт дабаўце толькі палі «Кантынент» і «Вышыня, м».
2. Згрупуйце даныя па полі «Кантынент».
3. Дабаўце функцыю Max для знаходжання вяршыні: 

Павінна атрымацца:

5. Для табліцы «Манеты» базы даных «Памятныя манеты.accdb» стварыце выніковыя запыты, якія вызначаюць:

1. Самую танную манету адпаведнага наміналу.
2. Самую вялікую з манет адпаведнага металу.
3. Сумарны кошт манет адпаведнага металу.

6. Для табліцы «Тавары» базы даных «Астаткі тавараў на складзе.accdb» стварыце запыт з полем «Кошт», якое вылічваецца. Кошт вылічвайце як [Цена]*[Количество]. Для гэтага:

1. Стварыце запыт з дапамогай канструктара. У запыт дабаўце палі «Нумар склада», «Назва», «Пастаўшчык», «Цана», «Колькасць».
2. Дабаўце ў запыт новае поле. У радку Поле ўвядзіце выраз для вылічэння: Стоимость: [Цена]*[Количество].
3. Захавайце запыт і адкрыйце яго ў рэжыме табліцы.

7. На аснове запыту, створанага ў практыкаванні 6, падрыхтуйце справаздачу і форму. Выкарыстайце для гэтага канструктар справаздач і форм. Параметры фармаціравання падбярыце самастойна.