Паэма «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся»

Пытанні

1. Якое хобі падштурхнула Лучыну да напісання паэмы?
Як гэта паўплывала на дакладнасць адлюстравання дэталей палявання?
Назавіце тэмы твора. 
2. Які персанаж выступіў апавядальнікам у творы?
Хто, на вашу думку, мог быць яго прататыпам? Абгрунтуйце адказ.
3. Складзіце апісанне паляўнічага Грышкі, выкарыстоўваючы цытаты з тэксту.
Якім вы ўяўляеце Грышку?
4. Ахарактарызуйце ўзаемаадносіны лесніка Грышкі і паніча.
У чым адрозненне паміж творамі розных аўтараў ХІХ стагоддзя ў паказе ўзаемаадносін пана і селяніна?
5. Які канфлікт адлюстраваны ў паэме? Як ён звязаны з ідэяй твора?
Чаму Грышка называе горад гіблым месцам?
Наколькі вам блізкая пазіцыя аўтара ў адносінах да горада і вёскі?
6. Акрэсліце ролю прыроды ў паэме.
Прааналізуйце, якія лексічныя адзінкі пераважаюць у апісаннях прыроды — накіраваныя на эмоцыі, інтэлект або адчуванні (зрок, слых, дотык) чытача.
Чаму?

7. Параўнайце зрокавыя вобразы, якія выклікаюць паэма Янкі Лучыны «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся» і рэпрадукцыя карціны сучаснага беларускага мастака з Палесся Віктара Юшкевіча «Восеньская палітра».
З дапамогай якіх сродкаў мастацкай выразнасці паэт стварае пейзаж?
З дапамогай якіх выяўленчых сродкаў яго стварае мастак?
Мовай якіх іншых мастацтваў можна перадаць змест паэмы?