§ 29-1. Магнітныя палі, створаныя рознымі крыніцамі

Практыкаванне 21.1

1. Вызначце модуль індукцыі магнітнага поля ў пунктах, размешчаных на адлегласці r = 10 см ад доўгага прамалінейнага ўчастка канала маланкі пры сіле току ў маланцы I = 40 кА.

2. Па кругавым вітку радыусам R = 4,0 см, які знаходзіцца ў паветры, праходзіць электрычны ток. Вызначце сілу току ў вітку, калі модуль індукцыі магнітнага поля ў яго цэнтры В = 3,14 · 10–4 Тл.

3. Саленоід даўжынёй l = 31,4 см знаходзіцца ў паветры. Вызначце модуль індукцыі магнітнага поля ўнутры саленоіда, калі колькасць віткоў провада ў ім N = 200, а сіла току I = 5,0 А.

4. Доўгі прамалінейны праваднік, сіла току ў якім I = 30 А, размешчаны ў паветры перпендыкулярна лініям індукцыі аднароднага магнітнага поля (мал. 166.2), модуль індукцыі якога B = 0,2 мТл. Вызначце адлегласць, на якой знаходзіцца прамая лінія, паралельная восі доўгага прамалінейнага правадніка, ва ўсіх пунктах якой індукцыя рэзультуючага магнітнага поля роўная нулю.

Мал.
Мал. 166.2 

5. Па двух бясконца доўгіх паралельных прамалінейных правадніках, размешчаных на адлегласці r = 0,5 м адзін ад аднаго, праходзяць у аднолькавым напрамку токі. Вызначце модуль індукцыі рэзультуючага магнітнага поля ў пунктах, аддаленых на r1 = 40 см ад першага правадніка і r2 = 30 см ад другога, калі сілы токаў у правадніках I1 = 4,0 А і I2 = 8,0 А адпаведна.