§ 28. Індукцыя магнітнага поля. Лініі індукцыі магнітнага поля

Для апісання электрастатычнага поля выкарыстоўваюць яго асноўную характарыстыку — напружанасць E with rightwards arrow on top. Ці існуе аналагічная характарыстыка для апісання магнітнага поля?

Мал.
Мал. 143

Напрамак індукцыі магнітнага поля. Асноўнай характарыстыкай, якая выкарыстоўваецца для апісання магнітнага поля, з’яўляецца фізічная вектарная велічы ня — індукцыя магнітнага поля B with rightwards arrow on top. Ведаючы індукцыю магнітнага поля, можна вызначыць сілу, якая дзейнічае на праваднік з токам (зарад, што рухаецца) у магнітным полі.

Для вызначэння напрамку індукцыі магнітнага поля B with rightwards arrow on top выкарыстоўваюць арыентуючае дзеянне магнітнага поля на магнітную стрэлку або рамку з токам.

За напрамак індукцыі магнітнага поля ў пэўным пункце поля прымаюць напрамак ад паўднёвага полюса S да паўночнага полюса N магнітнай стрэлкі, якая свабодна ўстанаўліваецца пры размяшчэнні ў дадзеным пункце (мал. 143).

Напрамак магнітнай індукцыі B with rightwards arrow on top у тым месцы магнітнага поля, дзе размешчана невялікая плоская рамка з токам, супадае з напрамкам дадатнай нармалі n with rightwards arrow on top да плоскасці рамкі. Напрамкам дадатнай нармалі прынята лічыць напрамак руху свярдзёлка, ручку якога паварочваюць у напрамку току ў рамцы. У магнітным полі, якое даследуецца, напрамак дадатнай нармалі супадае з напрамкам ад паўднёвага полюса S да паўночнага полюса N магнітнай стрэлкі (мал. 143.1).

Мал.
Мал. 143.1
Мал.
Мал. 145

У магнітным полі прамалінейнага правадніка з токам магнітныя стрэлкі размяшчаюцца па датычных да акружнасцей (мал. 144), цэнтры якіх ляжаць на восі правадніка.

Мал.
Мал. 144

На практыцы часта даводзіцца мець справу з магнітнымі палямі электрычных токаў, якія праходзяць па шпулях (саленоідах). У магнітным полі шпулі з токам магнітныя стрэлкі размяшчаюцца па датычных да замкнутых крывых, якія ахопліваюць віткі шпулі (мал. 145).

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню