§ 27. Дзеянне магнітнага поля на праваднік з токам. Узаемадзеянне праваднікоў з токам

Мал.
Мал. 141
Мал.
Мал. 142

Дзеянне магнітнага поля на рамку з токам. Дзеянне магнітнага поля на праваднік з токам праяўляецца не толькі ў прыцяжэнні або адштурхванні. Правядзём дослед. Каля доўгага тонкага вертыкальна размешчанага правадніка падвесім на тонкіх і гнуткіх падводзячых правадах маленькую (у параўнанні з адлегласцю, на якой магнітнае поле прыкметна змяняецца, гэта значыць далей ад правадніка) драцяную рамку (мал. 141, а). Пры прапусканні па правадніку і рамцы электрычнага току рамка павернецца і размесціцца так, што апынецца ў адной плоскасці з правадніком з токам (мал. 141, б). Такім чынам, магнітнае поле аказвае на рамку з токам арыентуючае дзеянне, аналагічнае дзеянню на стрэлку компаса.

Правядзём яшчэ адзін дослед. Змесцім драцяную рамку паміж полюсамі пастаяннага дугападобнага магніта. Калі па рамцы праходзіць ток, яна размяшчаецца так, што яе плоскасць знаходзіцца перпендыкулярна прамой, якая злучае полюсы магніта (мал. 142). У дадзеным выпадку магнітнае поле дугападобнага магніта таксама аказвае на рамку з токам арыентуючае дзеянне.

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

Цікава ведаць

Дзеянне магнітнага поля на ток у падводзячых правадах можна не прымаць пад увагу, калі яны абвіваюць адзін аднаго (мал. 141, 142) або размешчаны блізка адзін ад аднаго. Сапраўды, правады знаходзяцца ў адной і той частцы поля і па іх праходзяць токі аднолькавай сілы і супрацьлеглага напрамку. Такім чынам, сілы, якія дзейнічаюць на ток у падводзячых правадах з боку магнітнага поля, роўныя па модулі і супрацьлегла накіраваныя. Значыць, падвес застаецца ў спакоі. Рамка, размешчаная непасрэдна каля правадніка, будзе не толькі паварочвацца, але яшчэ і прыцягвацца да правадніка з токам, бо паблізу правадніка істотна праяўляецца неаднароднасць магнітнага поля, створанага токам у правадніку.

img

img

1. Якія палі існуюць у прасторы вакол электрычнага зараду, што рухаецца?

2. Што ўяўляе з сябе магнітнае поле? Як яго можна выявіць?

3. Які дослед даказвае, што магнітнае поле дзейнічае толькі на зарады, якія рухаюцца?

4. Што называюць магнітнай сілай?

5. Якую з’яву выкарыстоўваюць для вызначэння адзінкі сілы току ў СІ?

6. У чым праяўляецца дзеянне магнітнага поля на рамку з токам?

7. У кнізе французскага прыродазнаўца Араго «Гром і маланка» прыведзены прыклады перамагнічвання стрэлкі компаса і намагнічвання сталёвых прадметаў дзеяннем маланкі. Як можна растлумачыць гэтыя з’явы?