§ 22-2. Дыэлектрыкі ў электрастатычным полі

Электрычнае поле ўнутры дыэлектрыка. Палярызацыйныя зарады (мал. 118.9, б, г) ствараюць уласнае электрастатычнае поле, напружанасць stack E to the power of apostrophe with rightwards harpoon with barb upwards on top якога накіравана насустрач напружанасці stack E subscript 0 with rightwards arrow on top знешняга поля і аслабляе яго, але не кампенсуе цалкам. 

Згодна з прынцыпам суперпазіцыі модуль напружанасці E рэзультуючага электрастатычнага поля ўнутры дыэлектрыка E equals E subscript 0 minus E to the power of apostrophe less than E subscript 0. Такім чынам, дыэлектрык — адна з мадэлей, якія выкарыстоўваюцца ў электрастатыцы для апісання такога рэчыва, што ўнутры цел з гэтага рэчыва напружанасць электрастатычнага поля можа адрознівацца ад нуля.

Вы ўжо ведаеце, што характарыстыкай электрычных уласцівасцей дыэлектрыкаў з'яўляецца дыэлектрычная пранікальнасць рэчыва. З улікам формул (17.2) і (19.3) можна сцвярджаць, што:

epsilon equals E subscript 0 over E

(22.1.1)

З выразу (22.1.1) вынікае, што дыэлектрычная пранікальнасць рэчыва паказвае, у колькі разоў модуль напружанасці |A with rightwards arrow on top| электрычнага поля ўнутры аднароднага дыэлектрыка меншы за модуль напружанасці |stack E subscript 0 with rightwards arrow on top| поля ў вакууме.

Розныя дыэлектрыкі палярызуюцца знешнім полем па-рознаму і маюць розную дыэлектрычную пранікальнасць.

Цікава ведаць

Палярызацыю часціц у моцным электрастатычным полі выкарыстоўваюць у электрычных фільтрах для ачысткі дыму ад цвёрдых прадуктаў згарання паліва, якія забруджваюць тэрыторыю вакол цеплавых электрастанцый і буйных прадпрыемстваў (мал. 118.10). Для гэтага ў дымаходах устанаўліваюць праваднікі спецыяльнай формы, якім надаюць пэўны электрычны зарад.

Мал.
Мал. 118.10

Электрафільтры ўстанаўліваюць на хімічных заводах, у цэхах, якія вырабляюць цэмент, і на іншых аналагічных вытворчасцях. Палярызаваныя часціцы разнастайнага пылу прыцягваюцца да вертыкальных электродаў (мал. 118.11). Калі модуль сілы цяжару, якая дзейнічае на часціцы, затрыманыя фільтрам, дасягае пэўнага значэння, пыл асядае на дно фільтра. Для ачысткі фільтра пыл з яго перыядычна выдаляюць.

Мал.
Мал. 118.11

img

1. Якія зарады называюць звязанымі?

2. На якія два тыпы дзеляць дыэлектрыкі ў залежнасці ад прасторавага размеркавання зарадаў у іх малекулах?

3. Што называюць палярызацыяй дыэлектрыка?

4. Які механізм палярызацыі палярных і непалярных дыэлектрыкаў?

5. Ці існуе поле ўнутры дыэлектрыка, які знаходзіцца ў знешнім электрастатычным полі?

6. Што называюць дыэлектрычнай пранікальнасцю рэчыва?