§ 44. Цэлюлоза

Пытанні і заданні

1. Дзе ў прыродзе сустракаецца цэлюлоза?

2. Пры апрацоўцы цэлюлозы азотнай кіслатой у прысутнасці сернай кіслаты ўтвараецца трынітрат цэлюлозы. Напішыце ўраўненне хімічнай рэакцыі, якая пры гэтым працякае.

3. Што такое штучныя валокны? Напішыце ўраўненне рэакцыі атрымання трыацэтату цэлюлозы.

4. Сярэдняя адносная малекулярная маса ўзору цэлюлозы складае 1 420 000. Разлічыце сярэдні лік структурных звёнаў у макрамалекуле дадзенага ўзору цэлюлозы.

5. Дадзена схема ператварэнняў арганічных рэчываў:

img

Напішыце ўраўненні рэакцый, якія працякаюць.

6. Прыродны палімер А ўваходзіць у састаў абалонак клетак раслін. Канчатковым прадуктам гідролізу А з’яўляецца рэчыва В. Пры дзеянні на В аміячным растворам аксіду серабра ўтвараецца злучэнне С, якое валодае дваістай хімічнай функцыяй. Прывядзіце формулы рэчываў А, В, С і ўраўненні рэакцый.

7. Укажыце галіны прымянення цэлюлозы. Якія рэчывы, што шырока выкарыстоўваюцца ў побыце, атрымліваюць з цэлюлозы?

8*. Юны хімік вырашыў даследаваць рэакцыю цэлюлозы з азотнай кіслатой. Для гэтага ён узяў кавалачак баваўнянай тканіны і змясціў яе ў нітруючую сумесь (сумесь канцэнтраваных сернай і азотнай кіслот). Прыкладна праз 15 мінут ён вынуў тканіну з нітруючай сумесі, прамыў і высушыў. Потым ён падпаліў кавалачкі атрыманай тканіны, а таксама тканіны, што не падвяргалася апрацоўцы. Зыходная тканіна з цяжкасцю загарэлася, вылучаючы шмат сажы і дыму, у той час як тканіна, апрацаваная нітруючай сумессю, хутка згарэла, не вылучаючы сажы. Растлумачце з’яву, што назіралася, напішыце ўраўненні рэакцый, якія працякалі.