§ 39. Тлушчы

Пытанні і заданні

1. Напішыце структурныя формулы трыпальмітату і трыстэарату гліцэрыны.

2. У выніку поўнага гідрыравання вадкага (н. у.) рэчыва А утварацца цвёрдае (н. у.) рэчыва Б. Пры шчолачным гідролізе рэчыва Б утвараецца рэчыва В, якое з’яўляецца кампанентам мыйных сродкаў. Укажыце назву рэчыва А:

а) трыпальмітат гліцэрыны;

б) трыалеат гліцэрыны;

в) трыстэарат гліцэрыны;

г) этылацэтат.

Напішыце ўраўненні рэакцый, якія працякаюць.

3. Для поўнага гідрыравання некаторага трыгліцэрыду колькасцю 10 моль неабходны вадарод аб’ёмам 672 дм3 (н. у.). У выніку кіслотнага гідролізу прадукту гідрыравання ўтвараецца гліцэрына і толькі адна карбонавая кіслата (маса кіслаты роўна 8,52 кг). Прывядзіце магчымую структурную формулу трыгліцэрыду.

4. Алеінавая кіслата, астаткі якой уваходзяць у састаў прыродных тлушчаў, мае цыс-канфігурацыю двайной сувязі. У працэсе яе гідрыравання пры вытворчасці маргарыну, разам з гідрыраваннем, ідзе дэгідрыраванне радыкалаў стэарынавай кіслаты, якая ўтвараецца, прычым ненасычаны радыкал набывае транс-канфігурацыю. Такія тлушчы называюцца транс-тлушчамі. Ці карысна ўжываць іх у ежу?