§ 24. Хімічныя ўласцівасці, атрыманне і прымяненне спіртоў

Пытанні і заданні

1. Напішыце ўраўненне рэакцыі прапанолу-2 з натрыем. Які аб’ём (н. у.) вадароду вылучыцца пры растварэнні 1,2 г натрыю ў лішку прапанолу-2?

2. Напішыце ўраўненні рэакцый: а) этанолу з ёдавадародам; б) прапанолу-2 з бромавадародам; в) 2-метылпрапанолу-2 з хлоравадародам. Назавіце галагенвытворныя, якія ўтвараюцца, па наменклатуры ІЮПАК.

3. Напішыце ўраўненні рэакцый, пры дапамозе якіх можна атрымаць метанол з метану.

4. Прапануйце два спосабы атрымання этанолу з этану.

5. Дадзены рэагенты: натрый, бромавадарод, гідраксід калію, бромная вада. З якімі з пералічаных рэчываў рэагуе этанол? Напішыце ўраўненні рэакцый.

6. Этылавы спірт аб’ёмам 50 см3 змяшалі з канцэнтраванай сернай кіслатой і нагрэлі да 150 °С. Пры гэтым вылучыўся этылен аб’ёмам 5,3 дм3 (н. у.). Разлічыце, якая частка (%) этанолу падверглася ўнутрымалекулярнай дэгідратацыі. Шчыльнасць этанолу 0,79 г/см3.

7. Які аб’ём этанолу можна атрымаць гідратацыяй 100 м3 (н. у.) этылену, калі выхад прадукту рэакцыі складае 95 %? Шчыльнасць этанолу 0,79 г/см3.

8*. Напішыце схемы рэакцый, з дапамогай якіх можна атрымаць з этанолу: а) бром; б) ацэтылен; в) бензол; г) этыленгліколь.