§ 24. Хімічныя ўласцівасці, атрыманне і прымяненне спіртоў
Атрыманне і прымяненне спіртоў
Некаторыя рэакцыі, у выніку якіх утвараюцца спірты, вы ўжо ведаеце (§ 15).
1. Гідратацыя алкенаў
Спірты ўтвараюцца ў выніку далучэння вады да алкенаў. Гэта рэакцыя называецца рэакцыяй гідратацыі:
2. Узаемадзеянне галагеналканаў з водным растворам шчолачы
Спірты можна атрымаць з галагеналканаў, дзейнічаючы на іх водным растворам шчолачы:
У выніку рэакцыі атам галагену замяшчаецца на гідраксільную групу.
У сваю чаргу, галагенвытворныя алканаў могуць быць атрыманы з вуглевадародаў. Напрыклад, хлорэтан утвараецца пры ўзаемадзеянні этану з хлорам:
Хлорэтан можна атрымаць таксама з этылену шляхам далучэння да яго хлоравадароду:
Такім чынам, можна сінтэзаваць спірты, выкарыстоўваючы ў якасці зыходных рэчываў вуглевадароды.
Метанол і этанол прымяняюцца ў якасці растваральнікаў. Акрамя таго, яны выкарыстоўваюцца ў хімічнай прамысловасці ў якасці рэагентаў для атрымання многіх арганічных рэчываў. Этанол выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці.
Спірты рэагуюць са шчолачнымі металамі, пры гэтым атам вадароду гідраксільнай групы замяшчаецца атамам металу.
Спірты ўзаемадзейнічаюць з галагенавадародамі, пры гэтым гідраксільная група замяшчаецца на галаген.
Спірты ўступаюць у рэакцыі ўнутрымалекулярнай і міжмалекулярнай дэгідратацыі з утварэннем алкенаў і простых эфіраў.
Спірты ўступаюць у рэакцыі акіслення. Пры поўным акісленні спіртоў утвараюцца вуглякіслы газ і вада. Няпоўным акісленнем першасных спіртоў могуць быць атрыманы альдэгіды.
Спірты атрымліваюць узаемадзеяннем галагеналканаў з водным растворам шчолачы і далучэннем вады да алкенаў.