Лабараторны дослед 1. Выраб шарастрыжнёвых мадэлей малекул вуглевадародаў
Выраб шарастрыжнёвых мадэлей малекул вуглевадародаў
Ці парушаецца паслядоўнасць злучэння атамаў у малекуле пры вярчэнні вакол сувязей вуглярод-вуглярод? Ці з’яўляюцца структуры, прадстаўленыя на малюнку, ізамерамі?
Збярыце шарастрыжнёвыя мадэлі ізамераў н-пентану. Ці можна атрымаць гэтыя мадэлі, зыходзячы з мадэлі н-пентану, шляхам вярчэння вакол сувязей вуглярод-вуглярод?