§ 1. Будова атама. Стан электрона ў атаме. Атамная арбіталь

Пытанні і заданні

1. Ядро атама мае дадатны зарад. Чаму ў цэлым атам электранейтральны?

2. Вызначце лік электронаў у атамах азоту, кіслароду і вугляроду.

3. Вызначце лік электронаў у іонах Al3+, Ca2+, S2−, Cl, F, Na+. Прывядзіце прыклады злучэнняў, якія складаюцца з гэтых іонаў. Электранейтральныя атамы якіх хімічных элементаў будуць змяшчаць такую самую колькасць электронаў?

4. Што такое атамная арбіталь? Якую форму маюць s-, а якую p-арбіталі?

5. Паглынаючы энергію, электрон у атаме вадароду можа пераходзіць з адной арбіталі на другую. Якія характарыстыкі электрона (зарад, энергія, маса, форма электроннага воблака) будуць пры гэтым змяняцца?